Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
09 сакавіка 2016, 15:38

Мінгарвыканкам і аблвыканкамы правядуць 12 сакавіка прамыя тэлефонныя лініі

9 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мінгарвыканкам і аблвыканкамы правядуць прамыя лініі 12 сакавіка з 9.00 да 12.00, паведамляе БЕЛТА.

Тэлефонныя лініі правядуць у суботу намеснік старшыні Брэсцкага аблвыканкама Цупрык Леанід Аляксандравіч (80162213121), першы намеснік старшыні Віцебскага аблвыканкама Грабнёў Генадзь Іванавіч (80212222222), старшыня Гомельскага аблвыканкама Дворнік Уладзімір Андрэевіч (80232751237), кіраўнік спраў Гродзенскага аблвыканкама Папоў Ігар Андрэевіч (80152735644), кіраўнік спраў Мінскага аблвыканкама Маркевіч Іван Станіслававіч (80175004160), кіраўнік спраў Магілёўскага аблвыканкама Варонін Рыгор Аляксандравіч (80222501869) і старшыня Мінгарвыканкама Шорац Андрэй Віктаравіч (80172224444).

У Беларусі ў бягучым годзе арганізавана штотыднёвае правядзенне аблвыканкамамі і Мінскім гарвыканкамам прамых тэлефонных ліній у мэтах павышэння эфектыўнасці работы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб, выкаранення фактаў бюракратызму і валакіты, паператворчасці, а таксама для аператыўнага вырашэння ўзнікаючых у людзей праблемных пытанняў. Такія прамыя тэлефонныя лініі стартавалі 17 студзеня і праводзяцца па суботах.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі