Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
21 сакавіка 2016, 16:27

Мінчане могуць заказаць у паліклініках выпіскі з медыцынскіх картак па інтэрнэце

21 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У паліклініках Мінска выпіскі з амбулаторных медыцынскіх картак можна заказаць па інтэрнэце, паведамілі БЕЛТА ва ўстановах аховы здароўя горада.

Каб заказаць выпіску, неабходна запоўніць бланк на сайце паліклінікі і пераслаць на яе электронны адрас. Выпіска выдаецца на працягу пяці дзён з дня звароту пацыента на аснове пашпарта або іншага дакумента, які засведчвае асобу.

Выпіска па папярэднім запыце прадастаўляецца на бязвыплатнай аснове, атрымаць яе можна ў даўрачэбным кабінеце.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі