Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
08 снежня 2016, 19:27

Мінбудархітэктуры скарэкціравала пералік будуемых у 2016 годзе з дзяржпадтрымкай жылых дамоў

8 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пастановай Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва нумар 27 ад 28 лістапада 2016 года выкладзены ў новай рэдакцыі пералікі жылых дамоў, будаўніцтва і фінансаванне якіх у 2016 годзе ажыццяўляюцца з выкарыстаннем дзяржаўнай падтрымкі (уключаючы аб'екты інжынернай і транспартнай інфраструктуры да іх). Адпаведная інфармацыя размешчана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.

Пералікі ўяўляюць сабой спісы шматкватэрных і індывідуальных жылых дамоў па кожнай вобласці і Мінску, будаўніцтва і фінансаванне якіх у 2016 годзе ажыццяўляюцца з выкарыстаннем дзяржпадтрымкі. Пры гэтым жылыя дамы, размешчаныя ў гарадах і сельскай мясцовасці (будаўніцтва і фінансаванне ажыццяўляюцца ў сельскагаспадарчых арганізацыях), прадстаўлены ў асобных пераліках.

У спісах адлюстраваны такія звесткі, як назва і месца размяшчэння аб'екта; адносна жылых дамоў - колькасць будуемых кватэр, плошча, якая ўводзіцца, тэрмін уводу і аб'ём ільготных крэдытаў (пры наяўнасці); адносна аб'ектаў інжынернай і транспартнай інфраструктуры да жылых дамоў - аб'ёмы сродкаў рэспубліканскага бюджэту, што перадаюцца ў кансалідаваныя бюджэты абласцей ў выглядзе субвенцый, рэспубліканскага бюджэту па заказчыку Мінэнерга, мясцовых бюджэтаў, а таксама аб'ём ільготных крэдытаў (пры наяўнасці).

Дакумент прыняты на падставе ўказа нумар 13 "Аб некаторых пытаннях прадастаўлення грамадзянам дзяржаўнай падтрымкі пры будаўніцтве (рэканструкцыі) або набыцці жылых памяшканняў" і накіраваны на рэалізацыю дзяржаўнай жыллёвай палітыкі і ўпарадкаванне ўмоў прадастаўлення грамадзянам дзяржпадтрымкі пры будаўніцтве жылых памяшканняў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі