Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
28 сакавіка 2017, 14:50

Мінбудархітэктуры не бачыць перадумоў для росту цэн на жыллё з дзяржпадтрымкай

28 сакавіка, Мінск /Юлія Огнева - БЕЛТА/. Міністэрства будаўніцтва і архітэктуры не бачыць перадумоў для росту цэн на жыллё, што будуецца з дзяржаўнай падтрымкай. Аб гэтым заявіў сёння жырналістам першы намеснік міністра архітэктуры і будаўніцтва Аляксандр Кручанаў да адкрыцця выстаўкі "Беларускі будаўнічы тыдзень-2017", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Па выніку мінулага года, кошт жылля з дзяржпадтрымкай склаўся на ўзроўні Br760. Цяпер ён прыкладна такі і ёсць. Нават у некаторых абласцях ніжэйшы. Перадумоў для росту не бачым. Гранічны ўзровень крэдытавання ўстаноўлены ў памеры Br660", - адзначыў Аляксандр Кручанаў.

У цэлым, паводле яго слоў, ёсць зрухі для выхаду будаўнічай галіны з рэцэсіі. "Калі паглядзець на долю будаўніцтва ў ВУП, то ёсць дынаміка росту. Але сказаць, што пачалі хутка выходзіць на высокія паказчыкі, пакуль нельга. Тым не меньш, спаду такога, як раней, няма, сітуацыя стабілізавалася. Усё залежыць ад нас", - падкрэсліў першы намеснік міністра.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі