Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
02 мая 2017, 09:10

Мінадукацыі вызначыла спецыяльнасці, па якіх выпускнікі каледжаў змогуць вучыцца ў ВНУ па скарочанай праграме

2 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства адукацыі Беларусі вызначыла пералік спецыяльнасцей, па якіх выпускнікі каледжаў змогуць вучыцца ў ВНУ па скарочанай праграме. Пералік спецыяльнасцей зацверджаны пастановай Мінадукацыі нумар 33 ад 31 сакавіка 2017 года, якая 30 красавіка афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.

Ва ўстаноўлены дакументам пералік уключана больш за 150 спецыяльнасцей сярэдняй спецыяльнай адукацыі, вучэбныя планы якіх інтэграваны з вучэбнымі планамі спецыяльнасцей ВНУ, для атрымання вышэйшай адукацыі І ступені ў скарочаны тэрмін. Сярод такіх спецыяльнасцей "дашкольная адукацыя" і "выхаваўчая работа ў групе прадоўжанага дня". Выпускнікі каледжаў па гэтых спецыяльнасцях могуць паступаць у ВНУ на спецыяльнась "дашкольная адукацыя" на скарочаны тэрмін навучання. А выпускнікі каледжаў па спецыяльнасцях "выяўленчае мастацтва і чарчэнне", "творчая дзейнасць", "абслуговая праца і выяўленчае мастацтва", "жывапіс (па напрамках)", "скульптура", "дэкаратыўна-прыкладное мастацтва", "дызайн (па напрамках)" могуць паступаць у ВНУ на спецыяльнасць "выяўленчае мастацтва і камп'ютарная графіка".

Пры тым, што выпускнікі каледжаў, якія ўжо асвоілі шэраг дысцыплін на ўзроўні сярэдняй спецыяльнай адукацыі, пры паступленні маюць права атрымаць вышэйшую адукацыю ў больш кароткія тэрміны, плюс да гэтага такія абітурыенты ўдзельнічаюць у конкурсе на адпаведныя спецыяльнасці на падставе ўнутранага экзамену па дзвюх спецдысцыплінах, вывучаных у каледжы, а не ЦТ.

Пастанова ўступае ў сілу пасля яе афіцыйнага апублікавання.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі