Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
24 жніўня 2018, 13:27

Мінадукацыі: у новым навучальным годзе акцэнт будзе зроблены на прафарыентацыю старшакласнікаў

24 жніўня Мінск /Кар. БЕЛТА/. У новым навучальным годзе акцэнт будзе зроблены на прафарыентацыю старшакласнікаў, паведаміла сёння журналістам першы намеснік міністра адукацыі Ірына Старавойтава, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У нас у гэтым годзе з'яўляюцца аграрныя класы, будзем актыўна працаваць у гэтым напрамку. Вядома, застаюцца педагагічныя класы. У 10-м класе з'яўляецца працоўнае навучанне. Тут вельмі важна, каб мы здолелі стварыць рэгіянальныя мадэлі прафарыентацыйнай работы. Гэта ўнікальная інтэграцыя агульнай сярэдняй і прафесійна-тэхнічнай адукацыі, накіраваная на тое, каб кожны вучань здолеў прафесійна сарыентавацца на гэтым этапе навучання. Для прафесійна-тэхнічных устаноў гэта магчымасць убачыць, знайсці падрыхтаванага абітурыента", - расказала Ірына Старавойтава.

Паводле яе слоў, прафнавучанне будзе арганізавана ў рамках шостага школьнага дня. "Спецыфіка такой прафарыентацыйнай работы ў тым, што старшакласнікі будуць навучацца па праграмах і на базе прафесійна-тэхнічных устаноў. Гэта сапраўды новы падыход, які, я спадзяюся, забяспечыць большую прафесійную арыентацыю нашых юнакоў і дзяўчат і атрыманне імі спецыяльнасці ўжо ў 10-м класе", - адзначыла першы намеснік міністра.

На форуме'

Сёння ў Мінску на базе Нацыянальнай бібліятэкі праходзіць жнівеньскі форум педагагічных работнікаў "Сталічная адукацыя: стратэгія фарміравання ключавых кампетэнцый XXI стагоддзя". Ён аб'яднаў каля 500 педагагічных работнікаў сталіцы, кіраўнікоў адміністрацый раёнаў, прадстаўнікоў Мінгарвыканкама і Міністэрства адукацыі. Адкрыла форум выстаўка "Ключавыя кампетэнцыі XXI стагоддзя: новая рэальнасць у адукацыі", арганізаваная па 4 модулях: крэатыўнасць, крытычнае мысленне, кааперацыя і камунікацыя. Праект прадставіў вопыт і напрацоўкі ўстаноў адукацыі сталіцы, міжнароднае супрацоўніцтва, прадэманстраваў сучасныя інфармацыйныя тэхналогіі, укаранёныя ў адукацыйны працэс, інтэрактыўныя сродкі навучання, навукова-даследчую работу навучэнцаў. Актуальныя праблемы сферы адукацыі і падрыхтоўку да новага навучальнага года ўдзельнікі форуму абмяркуюць у час пленарнага пасяджэння.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі