Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
09 мая 2016, 10:20

Мінадукацыі плануе зрушыць акцэнт з падручнікаў на педагогаў

9 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі плануецца рабіць большы акцэнт на рабоце педагогаў, а не на школьных падручніках, паведаміў міністр адукацыі Міхаіл Жураўкоў у эфіры тэлеканала "СТБ", паведамляе БЕЛТА.

"У многіх краінах, дарэчы, наогул няма такога паняцця, як падручнік. Там ёсць педагог. Яму давяраюць. На ім вялікая адказнасць, - сказаў міністр. - Мы таксама спрабуем так зрабіць".

Пры гэтым Міхаіл Жураўкоў адзначыў, што размова не ідзе аб поўным адмаўленні ад падручніка, але аб выкарыстанні базавага падручніка. "У ім мінімальны набор ведаў, а ўжо настаўнік спрабуе, расказвае нешта дадаткова", - растлумачыў кіраўнік Мінадукацыі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі