Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
17 студзеня 2017, 15:28

Мінадукацыі плануе выдзеліць не менш як 100 грантаў для маладых вучоных у 2017 годзе

17 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства адукацыі Беларусі плануе выдзеліць не менш як 100 грантаў для маладых вучоных у 2017 годзе. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам першы намеснік міністра адукацыі Вадзім Богуш у час Фестывалю маладзёжнай вузаўскай навукі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Міністэрства адукацыі праводзіць конкурс для выдзялення грантаў маладым вучоным. У Год навукі мы плануем выдзеліць аспірантам і маладым вучоным як мінімум 100 грантаў на правядзенне даследаванняў па актуальных праблемах", - сказаў Вадзім Богуш.

Адна з важнейшых задач Фестывалю маладзёжнай вузаўскай навукі - стымуляванне цікавасці і прыцягненне моладзі да навуковай дзейнасці. "На працягу года ў маладых вучоных была магчымасць сустрэцца са старэйшымі калегамі і прадставіць свае ўласныя распрацоўкі. Яны маглі абмеркаваць праблемныя пытанні, паказаць сябе і знайсці перспектывы для далейшага прафесійнага росту. Лічу, усе гэтыя мэты дасягнуты", - адзначыў першы намеснік міністра. Ён падкрэсліў, што важна ўдзяляць увагу праблеме ўкаранення навуковых распрацовак на практыцы.

У фестывалі прынялі ўдзел як аспіранты, так і студэнты. "Сёння на выстаўцы можна было ўбачыць, што курсавыя работы студэнтаў увасабляюцца ў рэальныя рашэнні, вырабы, алгарытмы, праграмы. Акрамя робататэхнікі, маладыя вучоныя вельмі вялікую цікавасць праяўляюць да сферы інфармацыйных тэхналогій. Актуальныя канструяванне, радыёэлектроніка, хімія новых матэрыялаў, оптаэлектроніка", - расказаў Вадзім Богуш.

Першы намеснік міністра адзначыў, што апошнія гады назіраецца прырост жадаючых пры прыёме ў аспірантуру. "У маладых людзей ёсць жаданне займацца навукай. Але прафесія вучонага - гэта, вядома, прызванне. Акрамя таго, у сучаснай навуцы асаблівую ролю маюць не адзіночкі, а каманды шматпрофільных спецыялістаў, якія ўмеюць паглядзець новым поглядам на праблему і знайсці нестандартныя рашэнні", - дадаў ён.

Заключны этап Фестывалю маладзёжнай вузаўскай навукі прайшоў сёння ў ліцэі БДУ. Фестываль прадаўжаўся амаль год і складаўся з васьмі этапаў. Ён стаў адным з самых маштабных навуковых рэспубліканскіх маладзёжных мерапрыемстваў 2016 года. У час заключнага этапу фестывалю была арганізавана выстаўка папулярнай навукі з інтэрактыўнымі пляцоўкамі вышэйшых навучальных устаноў, прачыталі лекцыі вядучыя вучоныя, адбыўся круглы стол на тэму "Маладзёжная навука: падтрымка, перспектывы, праблемы". Арганізатары фестывалю былі ўзнагароджаны ганаровымі граматамі Міністэрства адукацыі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі