Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
17 лістапада 2017, 09:20

Мінадукацыі: дакументаабарот у школах скарачаецца

17 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дакументаабарот у школах скарачаецца, паведаміла намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення прафесійнай адукацыі Міністэрства адукацыі Беларусі Марына Суворава ў ток-шоу "Ёсць пытанне на тэлеканале "БелРос". Выпуск быў прысвечаны тэме адукацыі, паведамляе БЕЛТА.

Марына Суворава канстатавала, што размова аб скарачэнні дакументаабароту ў школах ідзе даўно, адпаведныя інструкцыі ўжо скарэкціраваны. Такім чынам, настаўнікам трэба запаўняць меншую колькасць папер.

Удзельнікі ток-шоу таксама абмяркоўвалі шляхі павышэння аўтарытэту настаўніка. "Аўтарытэт залежыць яшчэ і ад самога настаўніка. Яму таксама трэба працаваць на свой аўтарытэт. Апошнім часам у нас у педуніверсітэты прыцягваюцца вельмі добрыя выпускнікі 11-х класаў, пераможцы алімпіяд, уладальнікі залатых і сярэбраных медалёў, выпускнікі сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў з чырвоным дыпломам", - адзначыла Марына Суворава.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі