Сцяг Аўторак, 16 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
19 верасня 2017, 17:07

Мінадукацыі: да 2020 года будзе вырашана праблема з забяспечанасцю месцамі ў дзіцячых садах

19 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Да 2020 года будзе вырашана праблема з забяспечанасцю месцамі ў дзіцячых садах. Аб гэтым заявіла сёння журналістам намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення агульнай сярэдняй, дашкольнай і спецыяльнай адукацыі - начальнік упраўлення дашкольнай адукацыі Міністэрства адукацыі Альбіна Давідовіч, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле слоў Альбіны Давідовіч, у асобных рэгіёнах Беларусі па-ранейшаму існуюць праблемы з прадастаўленнем месц крокавай даступнасці ва ўстановах дашкольнай адукацыі. "У нас пакуль не выконваецца нарматыў забяспечанасці месцамі ў Мінскім раёне, у Брэсце, у Фрунзенскім раёне Мінска. Аднак сітуацыя паляпшаецца. Мы перакананы, што да 2020 года, як гэта даручана кіраўніком дзяржавы на Рэспубліканскай педнарадзе, гэта праблема будзе вырашана", - сказала яна.

Што датычыцца ўдасканалення якасці дашкольнай адукацыі, прадстаўнік Міністэрства адзначыла, што ў бліжэйшы час будзе скарэкціраваны і абноўлены змест вучэбнай праграмы дашкольнай адукацыі. "Да пачатку навучальнага года ў 2019 годзе ў нас будзе новая адкарэкціраваная праграма дашкольнай адукацыі з улікам прынцыпаў пераемнасці з першай ступенню агульнай сярэдняй адукацыі. Таксама мы абновім вучэбныя выданні ў адпаведнасці са зместам новай праграмы", - рэзюмавала Альбіна Давідовіч.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі