Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

Мінадукацыі Беларусі распрацавала праграму супрацоўніцтва з Егіптам у сферы вышэйшай адукацыі

Грамадства 15.01.2018 | 17:44

15 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства адукацыі распрацавала праграму беларуска-егіпецкага супрацоўніцтва ў сферы вышэйшай адукацыі. Аб гэтым ішла размова ў час сустрэчы міністра адукацыі Беларусі Ігара Карпенкі з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Егіпта ў Расіі і Беларусі (па сумяшчальніцтве) Іхабам Ахмедам Талаатам Насрам, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе міністэрства.

"Міністэрства адукацыі распрацавала праграму беларуска-егіпецкага супрацоўніцтва ў сферы вышэйшай адукацыі на бліжэйшыя гады. Акрамя таго, падрыхтаваны праект мемарандума аб узаемадзеянні паміж Міністэрствам адукацыі Беларусі і Міністэрствам моладзі і спорту Егіпта па пытаннях супрацоўніцтва ў сферы маладзёжнай палітыкі", - паведамілі ў прэс-службе.

У час сустрэчы Ігар Карпенка адзначыў, што нядаўні візіт кіраўніка беларускай дзяржавы ў краіны арабскага свету стварыў новую платформу для нарошчвання дружалюбных і дзелавых кантактаў, у тым ліку ў сферы адукацыі. "У мэтах развіцця тых палітычных і эканамічных дамоўленасцей, якія былі дасягнуты на самым высокім узроўні, мы прыкладаем усе свае намаганні для таго, каб нашы адносіны ў сферы адукацыі развіваліся хутчэй і выходзілі на новы ўзровень", - сказаў ён.

Міністр адукацыі звярнуў увагу на ўзаемадзеянне паміж краінамі ў дрэваапрацоўчай галіне і падрыхтоўцы кадраў для гэтай сферы. "Прадстаўнікі "Беллеспаперапрама" і БДТУ прадэманстравалі ў Егіпце магчымасці айчыннай сістэмы падрыхтоўкі спецыялістаў для дрэваапрацоўчай прамысловасці. Па выніках гэтага візіту егіпецкім бокам было прынята рашэнне накіраваць сваіх спецыялістаў для прафпадрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі на базе нашага ўніверсітэта ў сферы дрэваапрацоўкі і вытворчасці мэблі", - праінфармаваў Ігар Карпенка.

У БДТУ створаны праграмы курсаў для спецыялістаў з Егіпта па дызайне, праектаванні мэблі і лічбавым праграмным кіраванні абсталяваннем для вытворчасці мэблі. Змест курсаў падрыхтаваны на падставе запытаў егіпецкага боку. Выкладанне будзе весціся на англійскай мове на працягу некалькіх тыдняў.

Важным напрамкам Ігар Карпенка назваў развіццё экспарту адукацыйных паслуг. "Сёння гэты працэс мае станоўчую дынаміку. Апошнім часам істотна актывізаваліся міжуніверсітэцкія сувязі. На гэты момант ВНУ дзвюх краін заключылі ўжо восем дагавораў", - канстатаваў ён.

У сваю чаргу пасол Егіпта падкрэсліў узаемную зацікаўленасць дзвюх краін у развіцці супрацоўніцтва ў адукацыі. Ён звярнуў увагу на павелічэнне колькасці дагавораў паміж універсітэтамі, пашырэнне падрыхтоўкі навуковых кадраў у аспірантуры, наладжванне абмену паміж студэнтамі і выкладчыкамі. Пасол адзначыў зацікаўленасць егіпецкага боку ў пашырэнні сумеснай навукова-даследчай дзейнасці. "У ВНУ Беларусі створаны тэхнапаркі, лабараторыі і іншыя структуры, у якіх вядуцца даследаванні па такіх напрамках як інжынерыя, медыцына, ІТ, сельская гаспадарка. Усе гэтыя напрамкі могуць быць цікавыя Егіпту", - запэўніў пасол.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Грамадства
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Будаўніцтва жылля ў Беларусі У студзені-красавіку 2018 года арганізацыямі ўсіх форм уласнасці пабудавана 12,9 тыс. кватэр. Уведзена ў эксплуатацыю 1 147,5 тыс. кв.м агульнай плошчы жылля.