Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
24 мая 2017, 16:01

Мінадукацыі арганізуе гарачую лінію па пытаннях уступнай кампаніі

24 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства адукацыі арганізуе з 1 чэрвеня па 18 жніўня гарачую лінію па пытаннях уступнай кампаніі. Такая інфармацыя размешчана на сайце міністэрства, паведамляе БЕЛТА.

Гарачая лінія будзе працаваць для аказання дапамогі абітурыентам, іх законным прадстаўнікам і грамадскасці ў атрыманні інфармацыі аб арганізацыі ўступнай кампаніі ва ўстановах адукацыі ў 2017 годзе. Званіць можна па тэлефоне 8017 222 43 12. Рэжым работы ў рабочыя і дадатковыя дні - з 9.00 да 18.00, перапынак на абед - з 13.00 да 14.00.

Графік дзяжурства работнікаў устаноў адукацыі, падпарадкаваных Міністэрству адукацыі, можна знайсці на сайце міністэрства.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі