Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
17 лістапада 2019, 09:51

Міліцыя забяспечвае грамадскі парадак і бяспеку на выбарчых участках у Беларусі

17 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міліцыя забяспечвае грамадскі парадак і бяспеку грамадзян на выбарчых участках па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу сёмага склікання, паведамляе БЕЛТА.

Супрацоўнікі МУС з 11 лістапада пераведзены на ўзмоцнены варыянт службы ў сувязі з правядзеннем выбараў дэпутатаў у Палату прадстаўнікоў. Арганізавана работа аператыўных штабоў як у Міністэрстве ўнутраных спраў, так і ва ўсіх тэрытарыяльных органах унутраных спраў. У такім рэжыме міліцыя будзе працаваць да 18 лістапада. Прадстаўнікі МУС прымалі ўдзел у абследаванні ўсіх выбарчых участкаў. Правяралася іх тэхнічная ўмацаванасць, адпаведнасць мерам грамадскай бяспекі.

Задача супрацоўнікаў міліцыі ў тым, каб забяспечваць правапарадак на выбарчых участках, аказваць неадкладнае садзейнічанне службовым асобам выбарчых камісій у ажыццяўленні імі сваіх паўнамоцтваў.

У дзень выбараў, 17 лістапада, у рэжым павышанай гатоўнасці перайшлі і падраздзяленні Міністэрства па надзвычайных сітуацыях. На ўсіх выбарчых участках будзе дзяжурыць інжынерна-інспектарскі склад. З пункту гледжання пажарнай бяспекі ўсе ўчасткі знаходзяцца ў парадку.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі