Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
29 жніўня 2017, 13:33

Мэтавыя паказчыкі дзяржпраграмы "Здароўе народа і дэмбяспека" будуць скарэкціраваны - Малашка

29 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мэтавыя паказчыкі дзяржпраграмы "Здароўе народа і дэмаграфічная бяспека Рэспублікі Беларусь" на 2016-2020 гады будуць скарэкціраваны, паведаміў журналістам міністр аховы здароўя Валерый Малашка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы працуем з праграмай на працягу года і пераканаліся, што нам трэба ўносіць змяненні ў мэтавыя паказчыкі, якія закладзены ў гэтай праграме", - сказаў Валерый Малашка.

Неабходнасць гэтага выклікана рэзультатамі, атрыманымі ў час маштабнага даследавання па распаўсюджанасці фактараў рызыкі ўзнікнення неінфекцыйных захворванняў (STEPS), праведзенага Міністэрствам аховы здароўя Беларусі сумесна з СААЗ. "На жаль, раней мы падзялялі фактары рызыкі і на асобных катэгорыях людзей спрабавалі вывучыць іх уплыў. Асобна вывучалі ўплыў курэння, алкаголю і інш. Унікальнасць гэтага даследавання ў тым, што мы ўпершыню комплексна паглядзелі на неінфекцыйныя захворванні і ўплыў на іх развіццё фактараў рызыкі - харчавання, курэння, алкагалізму", - растлумачыў міністр.

Паводле яго слоў, такі комплексны падыход паказаў, што лічбы, закладзеныя на старце рэалізацыі праграмы, і тыя, якія неабходна запланаваць з улікам рэальнай сітуацыі, адрозніваюцца. "У прыватнасці, колькасць спажываемай (у суткі) солі беларусамі - большая за 10 г. Адпаведна мы абавязаны скарэкціраваць паказчыкі, як і ўсю работу па гэтым напрамку, - адзначыў Валерый Малашка. - Гэта не толькі пытанні прапаганды здаровага ладу жыцця або змяненне якасці харчавання ў кожнай асобнай сям'і. Гэта работа і з вытворцамі нашай краіны, якія сёння выкарыстоўваюць завышаную колькасць солі ў тэхналагічных картах. Гэта вялікі аб'ём работы, які Міністэрству аховы здароўя і іншым ведамствам неабходна ажыццявіць".

Міністр лічыць, што неабходна прымаць больш актыўныя меры ў плане прапаганды адмовы ад курэння. "Мы сёння павінны працаваць і з Саветам Міністраў па змяненні акцызнай палітыкі, зон гандлю тытунём", - дадаў ён. Гэтыя меры вядомы, аднак неабходна быць больш настойлівымі ў сваёй рабоце, перакананы Валерый Малашка.

Па выніках даследавання сталі вядомы і іншыя факты, якія маюць інтарэс у плане папулярызацыі здаровага ладу жыцця. Раней лічылася, што ў вёсцы ўжываюць большую колькасць алкаголю. Як аказалася, у горадзе п'юць не менш.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі