Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
30 чэрвеня 2016, 11:16

Механізм дзяржаўнага сацыяльнага заказу неабходна ўдасканальваць - Шчоткіна

30 чэрвеня, Мінскі раён /Алена Прус - БЕЛТА/. Механізм дзяржаўнага сацыяльнага заказу (ДСЗ) неабходна ўдасканальваць.Такое меркаванне выказала міністр працы і сацыяльнай абароны Мар'яна Шчоткіна на пасяджэнні круглага стала, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

ДСЗ укараняецца ў Беларусі з 2014 года. Гэты механізм прыцягнення юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў да аказання сацыяльных паслуг і рэалізацыі сацыяльных праектаў - адна з галоўных навацый закона аб сацыяльным абслугоўванні, новая рэдакцыя якога ўступіла ў сілу з 1 студзеня 2013 года.

У рэспубліцы з 2014 ода заключана 110 дагавораў паміж мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі і недзяржаўнымі некамерцыйнымі арганізацыямі. Такім чынам, у сістэму сацабслугоўвання дадаткова прыцягнуты рэсурс недзяржаўных некамерцыйных арганізацый (НДА), працуючых у сферы аказання сацпаслуг. "Але, як паказала практыка, НДА аказаліся не гатовыя да ДСЗ у той ступені, у якой чакалася", - дадала міністр.

Міністэрствам працы і сацыяльнай абароны падрыхтаваны праект пастановы ўрада, накіраваны на ўдасканаленне механізма дзяржаўнага сацыяльнага заказу. "Наша задача - стварыць сапраўды канкурэнтны рынак якасных сацыяльных паслуг", - падкрэсліла Мар'яна Шчоткіна.

Так, прадугледжваецца замацаванне нормы аб заключэнні дагавора на выкананне дзяржаўнага сацыяльнага заказу, фінансуемага шляхам прадастаўлення нядзяржаўным некамерцыйным арганізацыям субсідый на аказанне сацпаслуг, рэалізацыю сацыяльных праектаў, тэрмінам да 5 гадоў. Дзеючым заканадаўствам не ўстаноўлены тэрміны, на якія могуць заключацца дагаворы на рэалізацыю ДСЗ. На практыцы, улічваючы бюджэтнае планаванне фінансавых сродкаў, дагаворы заключаюцца дзяржаўнымі заказчыкамі з НДА тэрмінам на адзін год. Гэта абумоўлівае неабходнасць штогадовага правядзення працэдуры конкурсу, што ў сваю чаргу перашкаджае бесперапыннаму аказанню сацыяльных паслуг, паколькі неабходнае фінансаванне паступае пасля правядзення працэдуры конкурсу і заключэння адпаведнага дагавора.

Таксама плануецца прызнаваць конкурс на выкананне ДСЗ праведзеным, нават калі паступіла толькі адна конкурсная прапанова.

У пасяджэнні круглага стала на тэму "Закон Рэспублікі Беларусь "Аб сацыяльным абслугоўванні": правапрымяняльная практыка, праблемы і напрамкі ўдасканалення" прынялі ўдзел прадстаўнікі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу, Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў, Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, Міністэрства юстыцыі, Міністэрства адукацыі, Міністэрства аховы здароўя, Мінгарвыканкама. Мерапрыемства адбылося ў ДУ "Псіханеўралагічны дом-інтэрнат для састарэлых і інвалідаў нумар 1" (Мінскі раён, Астрашыцкі Гарадок).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі