Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
10 ліпеня 2018, 11:32

Медыкам у другім паўгоддзі падымуць зарплаты

10 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Першы этап павышэння заработнай платы работнікам аховы здароўя плануецца ў другім паўгоддзі 2018 года. Такая інфармацыя размешчана на сайце Міністэрства аховы здароўя, паведамляе БЕЛТА.

Цяпер праводзіцца актыўная работа па падрыхтоўцы нарматыўнага прававога акта па гэтым пытанні. Плануецца павысіць зарплату медыцынскім і фармацэўтычным работнiкам, а таксама медыцынскім фізікам, біёлагам і хімікам, якія ўдзельнічаюць разам з медработнікамі ў аказанні высокатэхналагічнай медыцынскай дапамогі.

Па даручэнні кіраўніка дзяржавы і ўрада Міністэрства аховы здароўя сумесна з Міністэрствам працы і сацыяльнай абароны і Міністэрствам фінансаў прапрацоўваюць пытанні паэтапнага павышэння аплаты працы медработнікам у 2018-2025 гадах. Памер зарплаты да 2025 года павінен павялічыцца ў два разы. Такім чынам, плануецца скараціць існуючы разрыў паміж сярэдняй заработнай платай работнікаў аховы здароўя і ў цэлым па народнай гаспадарцы.

Паводле даных Нацыянальнага статыстычнага камітэта, за студзень-май сярэднямесячная зарплата ў ахове здароўя склала Br701,8, што на 22 працэнты менш, чым па народнай гаспадарцы (Br901,6).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі