Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
27 чэрвеня 2017, 10:06

Меддапамогу ў Беларусі атрымалі грамадзяне 128 краін

27 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Медыцынскую дапамогу ў Беларусі атрымалі грамадзяне 128 краін свету, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на даныя Міністэрства аховы здароўя.

У грамадзян, якія прыязджаюць з-за мяжы, найбольш запатрабаваны такія віды медыцынскай дапамогі, як кардыя-, нейра- і унутрысасудзістая хірургія, эндаскапічныя аперацыі, эндапратэзаванне, лячэнне анкалагічных захворванняў, стаматалогія, афтальмалогія, рэпрадукцыйная медыцына, дыягнастычныя абследаванні, прафілактычнае лячэнне, аздараўленне пасля перанесеных захворванняў.

Беларусь уваходзіць у лік 50 лепшых краін свету па вядзенні цяжарнасці, арганізацыі родаў кваліфікаваным медыцынскім персаналам. Па колькасці трансплантацый органаў на 1 млн насельніцтва Беларусь з'яўляецца лідарам на постсавецкай прасторы і апярэджвае многія еўрапейскія краіны. У Беларусі выконваецца 50 трансплантацый на 1 млн насельніцтва (у сярэднім па Еўропе - 55,9, у Расіі - 10,1, Украіне - 3,2). Даступнасць аперацый на адкрытым сэрцы ў рэспубліцы склала 360 на 1 млн насельніцтва. Колькасць аперацый аортакаранарнага шунціравання дасягнула ў 2016 годзе 1813.

У мінулым годзе ў арганізацыях сістэмы Міністэрства аховы здароўя медпаслугі атрымалі больш за 150 тыс. замежных грамадзян, за студзень-сакавік бягучага года было пралечана больш за 32 тыс. іншаземцаў.

У 2016 годзе экспартавана медыцынскіх паслуг праз усе каналы рэалізацыі на $35,2 млн (у 2015 годзе - на $33,5 млн). Тэмп росту экспарту медпаслуг у студзені-сакавіку 2017 года склаў 106 працэнтаў ($8,4 млн), больш як у 2 разы павялічаны экспарт у Літву, Грузію, Польшчу.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі