Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
09 лістапада 2017, 16:15

Мацярынская смяротнасць у Беларусі за апошнія дзесяць гадоў знізілася ў 10 разоў

9 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мацярынская смяротнасць у Беларусі за апошнія дзесяць гадоў знізілася ў 10 разоў, паведаміла галоўны акушэр-гінеколаг Міністэрства аховы здароўя Юлія Савачкіна на з'ездзе акушэраў-гінеколагаў і неанатолагаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мацярынская смяротнасць у Беларусі за апошнія дзесяць гадоў знізілася ў 10 разоў. І мы можам гэтым ганарыцца. Дынаміка перынатальнай смяротнасці таксама мае выяўленую тэндэнцыю да зніжэння, і ў апошнія гады мы маем прыблізна стабільны паказчык - 3,3-3,4 праміле", - сказала Юлія Савачкіна.

Паводле слоў галоўнага акушэра-гінеколага, у Беларусі, як і ва ўсім свеце, зніжаецца колькасць жанчын рэпрадуктыўнага ўзросту, павышаецца ўзрост уступлення ў шлюб і нараджэння першага дзіцяці. "У нашай краіне гэты ўзрост складае цяпер 25-26 гадоў і мае тэндэнцыю да павелічэння, - адзначыла Юлія Савачкіна. - Асаблівую каштоўнасць набывае захаванне кожнай цяжарнасці і жыцця кожнага дзіцяці".

Сярод асноўных задач на бліжэйшыя гады - удасканаленне службы планавання сям'і, ахова здароўя з акцэнтам на якасную дыспансерызацыю асоб рэпрадуктыўнага ўзросту, ранняе выяўленне фактараў рызыкі развіцця бясплоднасці, ранняя дыягностыка бясплоднасці і яе своечасовае лячэнне.

У Мінску 9-10 лістапада праходзіць з'езд акушэраў-гінеколагаў і неанатолагаў Беларусі. Удзельнікамі сталі не толькі ўрачы з усёй рэспублікі, але і спецыялісты блізкага і далёкага замежжа, у тым ліку Партугаліі, Германіі, Ізраіля. У час секцый і круглых сталоў плануецца ўзняць тэмы арганізацыі аказання дапамогі маці і дзіцяці, захавання і ўмацавання рэпрадуктыўнага патэнцыялу, гінекалогіі ў розныя ўзроставыя перыяды, праблем сучаснай неанаталогіі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі