Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
25 ліпеня 2017, 19:45

Матэрыяльны ўрон кліентаў "Каліпса Тур" перасягнуў Br230 тыс.

25 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сума матэрыяльнага ўрону турыстаў, якія пацярпелі ад ТАА "Каліпса Тур" і ІП "Борзды Е.Г.", вырасла з Br158 тыс. да Br236 тыс., паведаміла карэспандэнту БЕЛТА афіцыйны прадстаўнік Кастрычніцкага РУУС Мінска Эвеліна Маркоўская.

Павялічылася і колькасць пацярпелых - з 70 да 80 чалавек. З заявамі ў міліцыю звярнуліся ўжо тры юрыдычныя асобы. У міліцыі не выключаюць, што колькасць заяўнікаў будзе расці. Размова можа ісці аб 150 пацярпелых, калі браць у разлік толькі тых, хто заключаў з турфірмай дагаворы. Агульная ж іх колькасць можа дасягаць 300 чалавек.

 

Праваахоўнікі прадаўжаюць праверку. У Кастрычніцкае РУУС Мінска па тэлефонах 8 (017) 239-64-73, 8 (017) 226-21-05, 8 (029) 562-76-93 могуць звяртацца тыя, хто заключаў дагавор аб аказанні турпаслуг з ТАА "Каліпса Тур" і ІП "Борзды Е.Г." і мае нейкую інфармацыю.

Як паведамлялася, на мінулым тыдні кліентам "Каліпса Тур" пачалі вяртаць грошы за сарваныя паездкі, аднак аб масавых выплатах размова не ішла.

Звароты ад турыстаў пачалі паступаць у Кастрычніцкае РУУС сталіцы ў пачатку ліпеня. Кліенты турфірмы паведамілі, што ім аказваюцца няякасныя паслугі пры паездках у Іспанію, Грэцыю, Егіпет, Турцыю, Чэхію, Балгарыю і на Кіпр, былі зафіксаваны выпадкі неаказання такіх паслуг.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі