Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
17 ліпеня 2017, 11:42

Маркіраваны канверт у гонар 15-годдзя АДКБ пагашаны ў Мінску

17 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Цырымонія гашэння мастацкага маркіраванага канверта "15-годдзе Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы" адбылася сёння ў Міністэрстве замежных спраў Беларусі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Канверт быў пагашаны ў дзень правядзення пасяджэння Савета міністраў замежных спраў АДКБ кіраўнікамі знешнепалітычных ведамстваў краін - удзельніц арганізацыі і яе генеральным сакратаром Юрыем Хачатуравым.

Праект памятнага спецштэмпеля і канверта, у аснову дызайну якіх пакладзена эмблема АДКБ, быў падрыхтаваны РУП "Белпошта" пры садзейнічанні Міністэрства замежных спраў Беларусі. Канверт выпушчаны тыражом 30 тыс. экзэмпляраў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі