Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
24 жніўня 2018, 11:23

МАРГ вызначыла, як будзе фарміравацца кошт школьных абедаў

24 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю вызначыла, як будзе фарміравацца кошт школьных абедаў. Інструкцыя аб парадку фарміравання цэн на прадукцыю грамадскага харчавання, рэалізуемую ва ўстановах адукацыі, зацверджана пастановай МАРГ ад 13 жніўня 2018 года нумар 66, якая сёння афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.

Інструкцыя прынята, каб забяспечыць адзіныя падыходы ў галіне цэнаўтварэння: для ўсіх устаноў адукацыі, у тым ліку агульнай сярэдняй, па ўсёй рэспубліцы ўстанаўліваюцца адзіныя гранічныя максімальныя гандлёвыя надбаўкі і нацэнкі.

"Устанаўленне адзінай максімальнай надбаўкі і нацэнкі ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі дасць магчымасць забяспечыць адзіны кошт харчавання вучняў як за кошт бюджэтных сродкаў, так і за кошт сродкаў бацькоў. Гранічныя максімальныя гандлёвыя надбаўкі ўстанаўліваюцца да адпускной цаны, што выключае магчымасць неабгрунтаванага завышэння цэн на сыравіну пры набыцці прадукцыі праз аптовае звяно", - адзначылі ў прэс-службе МАРГ.

Акрамя таго, інструкцыяй прадугледжана дыферэнцыяцыя памеру гранічнай максімальнай гандлёвай надбаўкі і нацэнкі ў залежнасці ад выкарыстання ўстановай адукацыі сродкаў бюджэту.

Гранічныя максімальныя гандлёвыя надбаўкі да адпускных цэн на тавары, якія выкарыстоўваюцца ў якасці сыравіны для вытворчасці харчавання, у школах, гімназіях і ліцэях незалежна ад крыніцы фінансавання ўстанаўліваюцца ў памеры 20 працэнтаў, у іншых установах адукацыі - 20 працэнтаў (пры арганізацыі харчавання з выкарыстаннем бюджэтных сродкаў) і 30 працэнтаў (без прыцягнення бюджэту).

Гранічныя максімальныя нацэнкі ў школах, гімназіях і ліцэях незалежна ад крыніцы фінансавання складуць 40 працэнтаў, у іншых установах адукацыі - 40 працэнтаў (пры арганізацыі харчавання з выкарыстаннем бюджэтных сродкаў) і 50 працэнтаў (без прыцягнення бюджэту).

Як паведамлялася, Міністэрству антыманапольнага рэгулявання і гандлю ў гэтым годзе перадалі паўнамоцтвы па рэгуляванні цэн і нацэнак на грамадскае харчаванне ва ўстановах адукацыі. Раней гэта было ў кампетэнцыі аблвыканкамаў і Мінгарвыканкама. Прычынай прыняцця такога рашэння стала выяўленне шматлікіх парушэнняў парадку фарміравання цэн.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі