Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
04 студзеня 2018, 14:06

Маразы да 9 градусаў чакаюцца ў Беларусі ў пачатку наступнага тыдня

4 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Маразы да 9 градусаў чакаюцца ў Беларусі ў пачатку наступнага тыдня, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

"Атлантычныя цыклоны, перамяшчаючыся па поўначы Еўропы, прадаўжаюць пераносіць на тэрыторыю Беларусі цёплае паветра з паўднёвага захаду Еўропы. Пахмурнае адліжнае надвор'е захаваецца аж да Каляд, ападкі будуць выпадаць у выглядзе дажджу і мокрага снегу. Цыклон, які першыя дні студзеня распаўсюдзіўся над Заходняй Еўропай, выклікаўшы там дажджы і моцны парывісты вецер, адыходзіць на Балтыку. Ён ужо растраціў свае сілы, таму вецер слабее, а цёплае паветра ў цыркуляцыі цыклону прадоўжыць паступаць на тэрыторыю нашай краіны. Характар надвор'я ў Беларусі зменіцца ў пачатку наступнага тыдня. Небо праясніцца, тэмпература панізіцца да адмоўных значэнняў", - сказалі ў Гідрамеце.

У пятніцу, 5 студзеня, умовы надвор'я на тэрыторыі Беларусі ноччу будзе вызначаць вобласць паніжанага атмасфернага ціску, удзень праявіцца ўплыў франтальнага раздзелу. Ноччу ў асобных раёнах пройдуць невялікія ападкі. Удзень на большай частцы тэрыторыі краіны чакаюцца ападкі (дождж, мокры снег), якія будуць суправаджацца парывістым ветрам. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 1 да плюс 4 градусаў, удзень - 2-7 градусаў цяпла.

У суботу, 6 студзеня, ноччу і раніцай надвор'е абумовіць атмасферны фронт, на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя ападкі. Удзень фронт пойдзе на ўсход, але ў асобных раёнах не абыдзецца без кароткачасовага мокрага снегу і дажджу. Ноччу і раніцай па паўночным усходзе краіны чакаецца слабы галалёд, на дарогах месцамі ўтворыцца галалёдзіца. Тэмпература паветра ноччу складзе ад мінус 1 да плюс 4 градусаў, удзень павысіцца да 1-7 градусаў цяпла.

У нядзелю, 7 студзеня, з ростам атмасфернага ціску надвор'е палепшыцца, а тэмпературны фон, пачынаючы з паўночных раёнаў, будзе паніжацца. У асобных раёнах Беларусі пройдзе кароткачасовы снег, мокры снег, па поўдні з дажджом. Ноччу і раніцай месцамі чакаюцца слабыя туман і галалёд. Тэмпература паветра ноччу складзе ад мінус 2 да плюс 4 градусаў, удзень - ад мінус 2 па поўначы да 6 градусаў цяпла па поўдні.

У пачатку наступнага тыдня надвор'е абумовіць вобласць павышанага атмасфернага ціску. У панядзелак, 8 студзеня, у асобных раёнах, пераважна па поўначы краіны, пройдзе невялікі кароткачасовы снег, мокры снег. На дарогах месцамі чакаецца галалёдзіца. Тэмпература паветра ноччу складзе 2-7 градусаў марозу, толькі па поўдні будзе каля нуля. Удзень - ад мінус 3 да плюс 2 градусаў.

У аўторак, 9 студзеня, будзе пераважна без ападкаў. На асобных участках дарог чакаецца галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы складзе 3-9 градусаў марозу, удзень - ад нуля да мінус 6 градусаў.

У сераду, 10 студзеня, надвор'е на большай частцы краіны па-ранейшаму будзе вызначаць вобласць павышанага ціску, і толькі ў паўночных і паўднёва-заходніх раёнах праявіцца ўплыў малаактыўных атмасферных франтоў. Будзе пераважна без ападкаў, толькі ў паўночных і паўднёва-заходніх раёнах Беларусі магчымы невялікі снег. На асобных участках дарог чакаецца галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы складзе ад нуля да мінус 6, пры праясненнях - 7-9 градусаў марозу. Удзень будзе ад мінус 4 да плюс 2 градусаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі