Сцяг Аўторак, 16 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
30 мая 2016, 16:04

Марафон скідак правядуць магазіны Мінска ў чэрвені

30 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дні скідак на нехарчовыя тавары арганізуюць гандлёвыя арганізацыі Мінска ў чэрвені, паведамілі БЕЛТА ў галоўным упраўленні спажывецкага рынку Мінгарвыканкама.

ААТ "ГУМ" 1 чэрвеня прапануе скідку 17 працэнтаў на тавары для дзяцей (адзенне, абутак, трыкатаж, цацкі, канцтавары), 9, 23 чэрвеня - 20 працэнтаў. ААТ "ЦУМ Мінск" 9 і 23 чэрвеня будзе рэалізоўваць тавары танней на 17 працэнтаў. Скідку ў памеры 20 працэнтаў абяцаюць на ГКУП "Універмаг Беларусь" 14, 21 і 28 чэрвеня. ТАА "Гандлёвы дом "На Нямізе" 8, 15, 22 і 29 чэрвеня будзе гандляваць са зніжэннем цаны на 20 працэнтаў.

УП "Кірмаш" прадаставіць 8, 15 і 29 чэрвеня скідку ў памеры 15 працэнтаў, ТАА "Старт-Х" 7, 15, 23 чэрвеня - 15 працэнтаў. На 15 працэнтаў танней можна будзе набыць тавары ў ЗАТ "1000 дробязей" 9, 23 і 30 чэрвеня. Магазіны гандлёвага цэнтра "Сталіца" 11 і 12 чэрвеня прапануюць скідкі да 50 працэнтаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі