Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
27 ліпеня 2016, 19:09

МАМ запусціла ў сацсетках кампанію па прыцягненні ўвагі да праблемы трафінгу

27 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міжнародная арганізацыя па міграцыі (МАМ) запусціла ў Беларусі новую інфармацыйную кампанію па прыцягненні ўвагі да праблемы гандлю людзьмі з дапамогай сацыяльных сетак пад назвай "МАМ-ІКС". Аб гэтым паведаміў сёння журналістам кіраўнік прадстаўніцтва Міжнароднай арганізацыі па міграцыі ў Беларусі Зейнал Гаджыеў на прэс-канферэнцыі, прысвечанай Сусветнаму дню барацьбы з гандлем людзьмі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы запускаем новую інфармацыйную кампанію "МАМ-ІКС", слоган якой "Спыні гандаль людзьмі". Чаму "ікс"? Гэта абазначае скрыты патэнцыял, які ёсць у кожным чалавеку. Мэта кампаніі - раскрыць гэты патэнцыял і выкарыстоўваць яго ў барацьбе з гандлем людзьмі", - сказаў Зейнал Гаджыеў.

Ён адзначыў, што задача інфармацыйнай кампаніі заключаецца ў падтрыманні бяспечнай міграцыі і далучэнні грамадскасці, у тым ліку моладзі, да барацьбы з гандлем людзьмі, таму плануецца актыўнае выкарыстанне сацыяльных сетак у якасці своеасаблівай адукацыйнай пляцоўкі. Для ўдзелу ў ініцыятыве нават распрацавалі спецыяльны хештэг - #НетРабству.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі