Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
16 жніўня 2018, 12:49

Маладым татам пры наведванні радзільных дамоў раскажуць аб правільным доглядзе нованароджаных

16 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Маладым татам пры наведванні радзільных дамоў раскажуць аб правільным доглядзе нованароджаных, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА галоўны спецыяліст аддзела медыцынскай дапамогі маці і дзецям галоўнага ўпраўлення арганізацыі медыцынскай дапамогі і экспертызы Міністэрства аховы здароўя Юлія Савачкіна.

Як паведамлялася, Міністэрства аховы здароўя Беларусі зацвердзіла рэгламент наведвання радзільных дамоў і акушэрскіх аддзяленняў, згодна з якім наведаць маці і нованароджанае дзіця могуць усе жадаючыя сваякі.

"Адкрыццё радзільных дамоў зможа зняць напружанасць паміж бацькамі і медработнікамі, калі такая існуе. Медработнікі растлумачаць, як правільна даглядаць дзіця, што маладых бацькоў павінна насцярожыць і як пры гэтым дзейнічаць, каб потым, пасля выпіскі дадому, у сямейнай пары не ўзнікалі стрэсавыя сітуацыі, каб яны спакойна маглі вырашыць любую жыццёвую сітуацыю з нованароджаным дзіцем", - сказала Юлія Савачкіна.

Наведваць парадзіху і немаўля можна пры іх здавальняючым стане з дазволу лечачага ўрача. Мяркуецца, што маладая маці самастойна вызначыць тых, хто зможа прыходзіць у радзільны дом.

Жадаючыя наведаць радзільны дом не павінны мець прыкмет інфекцыйных захворванняў (павышанай тэмпературы, праяў рэспіраторнай інфекцыі, дыярэі, сыпу і інш.), а таксама прыкмет алкагольнага ап'янення. У час санітарна-проціэпідэмічных мерапрыемстваў наведванні дазволены ў сродках індывідуальнай абароны (маскі, шапачкі, халаты, бахілы).

Мяркуецца, што на падставе рэгламента будуць распрацаваны і зацверджаны дакументы для наведвання кожнага радзільнага дома або акушэрскага аддзялення з улікам іх асаблівасцей.

У многіх краінах Еўропы радзільныя дамы адкрыты для наведвання сваякоў. Цяпер гэта практыка ўкараняецца і ў арганізацыі аховы здароўя Беларусі. "Гэта будзе садзейнічаць фарміраванню дружалюбных адносін паміж медработнікамі, жанчынамі і іх сем'ямі", - адзначыла Юлія Савачкіна.

Паводле слоў галоўнага спецыяліста аддзела, сёння ў радзільных дамах краіны, як правіла, дзейнічае ранняя выпіска. Жанчыны выпісваюцца дадому на трэція суткі пасля нармальных родаў і на пятыя - пасля кесарава сячэння.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі