Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

Макей уручыў медаль Францыска Скарыны дырэктару Рыжскай беларускай школы

Грамадства 28.12.2017 | 16:03

28 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей уручыў сёння медаль Францыска Скарыны дырэктару Рыжскай беларускай асноўнай школы імя Я.Купалы Ганне Іване і ганаровую грамату МЗС дырэктару Вільнюскай беларускай гімназіі імя Ф.Скарыны Дзіяне Стахновіч, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Размаўляючы з вучнямі і выкладчыкамі гэтых устаноў адукацыі, Уладзімір Макей падкрэсліў, што міністэрства заўсёды гатова дапамагаць ім. "У нас ёсць адпаведная праграма, накіраваная на падтрымку беларусаў, якія пражываюць за мяжой. На жаль, эканамічная сітуацыя не дае магчымасці нам накіроўваць большыя сродкі на фінансаванне розных мерапрыемстваў у рамках гэтай праграмы. Але я ўпэўнены, што сітуацыя палепшыцца, і мы абавязкова будзем удзяляць больш увагі нашым людзям, якія пражываюць за мяжой", - сказаў кіраўнік ведамства.

Уладзімір Макей расказаў дзецям пра краіну, яе традыцыі і дасягненні. Вучні цікавіліся ў міністра яго меркаваннем аб перспектыўных прафесіях, пыталіся, чым ганарацца ў Беларусі больш за ўсё, як стаць і ці цяжка быць такім высокапастаўленым дыпламатам.

На заканчэнне сустрэчы кіраўнік знешнепалітычнага ведамства на памяць аб сустрэчы перадаў школе і гімназіі пано з адлюстраваннем фрагментаў слуцкіх паясоў. У сваю чаргу дзеці і выкладчыкі ўручылі Уладзіміру Макею навагоднія сувеніры, зробленыя сваімі рукамі.

Як паведамлялася, Ганна Іване ўдастоена медаля Францыска Скарыны за значны асабісты ўклад у прапаганду і развіццё адукацыі на беларускай мове, захаванне культурнай спадчыны беларускага народа ў Латвіі. Выкладчык стаяла ля вытокаў стварэння названай школы - адзінай навучальнай установы ў Латвіі з выкладаннем беларускай мовы і літаратуры. Пры яе непасрэдным удзеле ў навучальнай установе створаны і функцыянуюць дзіцячы ансамбль "Вавёрачка", шматлікія творчыя гурткі. Сёння школа фактычна працуе як беларускі культурна-асветны цэнтр.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Грамадства
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Традыцыі Яблычнага Спаса Яблычны Спас прыпадае на 19 жніўня. Гэта другі па ліку Спас, што ідзе за Мядовым Спасам (14 жніўня) і папярэднічае Палатнянаму (29 жніўня).