Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
23 ліпеня 2018, 10:48

Макей: ІТ можа стаць прарыўной сферай узаемадзеяння для Беларусі і Латвіі

23 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. ІТ можа стаць прарыўной сферай узаемадзеяння для Беларусі і Латвіі. Такое меркаванне 22 ліпеня ў эфіры тэлеканала АНТ выказаў міністр замежных спраў Уладзімір Макей, паведамляе БЕЛТА.

Міністр нагадаў, што ў лютым Беларусь наведаў прэм'ер-міністр Латвіі Марыс Кучынскіс. У час гэтага візіту быў дасягнуты шэраг дамоўленасцей. План па іх рэалізацыі на сярэднетэрміновую перспектыву, паводле слоў Уладзіміра Макея, прыняты і ўзгоднены з латвійскімі партнёрамі. Ён ахоплівае ўсе сферы ўзаемадзеяння: гандлёва-эканамічную, гуманітарную, палітычную. Плануецца таксама развіваць узаемадзеянне ў транспарце, транзіце, лагістыцы, ІТ. Гэты напрамак, лічыць кіраўнік знешнепалітычнага ведамства, "можа стаць прарыўной сферай узаемадзеяння ў супрацоўніцтве".

План прадугледжвае таксама развіццё кантактаў паміж бізнес-коламі, стварэнне сумесных прадпрыемстваў на тэрыторыі Беларусі і Латвіі.

Як паведамлялася, 19-20 ліпеня міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей наведаў з рабочым візітам Латвію. Ён правёў перагаворы з кіраўніком знешнепалітычнага ведамства Эдгарсам Рынкевічсам і прэм'ер-міністрам Латвіі Марысам Кучынскісам.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі