Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

Мадэрнізацыя НПЗ не паўплывае на кошт паліва - Ляшэнка

Грамадства 14.05.2018 | 10:18
Фота з архіва
Фота з архіва

14 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мадэрнізацыя нафтаперапрацоўчых заводаў - ААТ "Нафтан" і Мазырскага НПЗ - не паўплывае на кошт паліва. Аб гэтым 13 мая заявіў у эфіры тэлеканала СТБ у праграме "Тыдзень" старшыня канцэрна "Белнафтахім" Ігар Ляшэнка, паведамляе БЕЛТА.

"Кошт паліва ў Расіі і Беларусі не можа значна адрознівацца. Гаварыць, што наша мадэрнізацыя паўплывае на кошт паліва - такой залежнасці няма. Мадэрнізацыя больш адносіцца да блока эфектыўнасці работы нашых прадпрыемстваў, якая ў выніку рэалізацыі праектаў павінна павысіцца", - сказаў Ігар Ляшэнка.

У прыватнасці, прадугледжана павелічэнне глыбіні перапрацоўкі нафты, выхаду светлых нафтапрадуктаў. "Аб'екты знаходзяцца ў актыўнай фазе інвесціравання, будаўніча-мантажных работ. Тэрмін здачы аб'ектаў вызначаны - лістапад 2019 года", - дадаў Ігар Ляшэнка.

Старшыня канцэрна таксама адзначыў, што кошт паліва будзе павышацца прапарцыянальна кошту нафты. "Мы ідзём сінхронна з нашымі калегамі з Расійскай Федэрацыі, сёння такая стратэгія. Намі была задэкларавана палітыка стрыманага росту або паніжэння цэны, - сказаў ён. - Цяпер усе пытанні з пастаўшчыкамі нафты вычарпаны, нафту мы атрымліваем у абумоўленых аб'ёмах і ў абумоўленыя тэрміны. Спадзяюся, што такія адносіны будуць пастаяннымі".-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Грамадства
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Аршанскі раён Аршанскі раён знаходзіцца на паўднёвым усходзе Віцебскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр - горад Орша з насельніцтвам 115 тыс. чалавек.