Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
23 верасня 2016, 09:34

Мадэлі Нацыянальнай школы прыгажосці прынялі ўдзел у Варшаўскім тыдні моды

23 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мадэлі Нацыянальнай школы прыгажосці прынялі ўдзел у Варшаўскім тыдні моды ў польскім горадзе Лодзь. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведаміў спецыяліст па сувязях з грамадскасцю школы прыгажосці Павел Пятрышчаў.

Дваццаць пяць беларускіх дзяўчат тры дні дэманстравалі новыя калекцыі польскіх і ўкраінскіх дызайнераў. "На подыуме сваю летнюю лінію прадставіў і Аршанскі льнокамбінат, госці паказу адзначылі цікавы падыход і арыгінальныя колеры беларускага вытворцы", - расказаў Павел Пятрышчаў.

У ліку спецыяльных гасцей на тыдні моды прысутнічалі вядомыя італьянскія куцюр'е Анна Фэндзі і Патрыцыя Гучы.

Феерычным закрыццём тыдня стала летняя вясёлая калекцыя Агаты Руіс дэ ла Прада. Маэстра выбрала для свайго шоу дваццаць дзяўчат з Беларусі, а мадэль Нацыянальнай школы прыгажосці Дар'я Кашчэева адкрывала паказ у ярка-ружовым уборы.

Польскія арганізатары Варшаўскага тыдня моды запрасілі да супрацоўніцтва каманду Нацыянальнай школы прыгажосці для паказаў вясной 2017 года.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі