Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
26 сакавіка 2018, 17:40

Лукашэнка даручыў МНС правесці праверкі ўсіх гандлёвых цэнтраў у Беларусі

26 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка даручыў МНС правесці праверку ўсіх гандлёвых цэнтраў у Беларусі. Аб гэтым сёння паведаміў журналістам міністр па надзвычайных сітуацыях Уладзімір Вашчанка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Кіраўнік дзяржавы даў даручэнне МНС распрацаваць комплексны план і да канца месяца арганізаваць праверкі такіх аб'ектаў. Сёння мы паставілі задачы кіраўнікам падраздзяленняў на месцах - ва ўсе вобласці будуць накіраваны работнікі міністэрства для арганізацыі гэтай работы. Мы праінфармавалі Дзяржаўны сакратарыят Савета бяспекі, старшыню Дзяржкантролю, старшыню Камісіі па надзвычайных сітуацыях пры Савеце Міністраў, таксама гэта інфармацыя даведзена да ўсіх старшынь аблвыканкамаў", - сказаў міністр.

Як адзначыў Уладзімір Вашчанка, работа арганізавана з сённяшняга дня. "Перш за ўсё мы будзем глядзець пытанні забеспячэння бяспекі на аб'ектах, шляхі эвакуацыі, работу сістэмы бяспекі, аўтаматыкі, пажаратушэння. Таксама пытанні навучання персаналу - іх веды і ўменні, фактычныя напрацоўкі", - праінфармаваў кіраўнік МНС.

Ён нагадаў, што раней па просьбе бізнесменаў абмяжоўваліся праверкі, здымаліся розныя бар'еры, якія перашкаджалі развіццю бізнесу. "Тады кіраўнік дзяржавы дакладна ставіў задачу самага строгага выканання патрабаванняў бяспекі. І вось сёння было даручэнне паглядзець стан спраў, а галоўнае - прыняць вычарпальныя меры па недапушчэнні такіх выпадкаў у нас у краіне, - падкрэсліў міністр. - Таму я парэкамендаваў бы ўсім кіраўнікам, уладальнікам такіх аб'ектаў не чакаць прыходу работнікаў МНС, а ўжо з сённяшняга дня прыняць вычарпальныя меры па стварэнні бяспечных умоў".

Уладзімір Вашчанка паведаміў, што аб праведзенай рабоце ведамства даложыць Прэзідэнту. "З канкрэтнымі прапановамі, са станам спраў. І, вядома, абазначэннем усіх аб'ектаў, дзе будуць выяўлены парушэнні, і з называннем іх кіраўнікоў і ўладальнікаў, - сказаў міністр. - Зразумела, тут трэба падысці вельмі сур'ёзна - без усялякіх разварушванняў, паколькі такой трагедыі мы не можам дапусціць у сябе. Таму Прэзідэнтам і пастаўлена задача прымаць вычарпальныя меры, дзе ёсць парушэнні, а там, дзе парушэнні ствараюць пагрозу жыццям людзей, прымаць меры аж да забароны эксплуатацыі гэтых аб'ектаў".

Ведамства будзе інфармаваць грамадскасць аб тых месцах, дзе патрабаванні бяспекі не выконваюцца, і прыме ўсе меры, каб забяспечыць парадак на такіх аб'ектах.-0-

Інфармацыя аб выніках праверак гандлёвых цэнтраў будзе размяшчацца на сайце МНСІнфармацыя аб выніках праверак гандлёвых цэнтраў будзе размяшчацца на сайце МНС
Прэзідэнт Беларусі даручыў МНС правесці праверку гандлёвых цэнтраў у Беларусі. "Прынята рашэнне інфармацыю аб выніках праверак размясціць у адкрытым доступе. Адрас - 112.by", - адзначыў Віталь Навіцкі.

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі