Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

Людзі працы сталі героямі праекта БЕЛТА "Сэрцам адданыя роднай зямлі"

Грамадства 14.02.2018 | 11:55

14 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Білборды "Сэрцам адданыя роднай зямлі" з партрэтамі прафесіяналаў сваёй справы пачалі з'яўляцца на вуліцах беларускіх гарадоў. Серыя плакатаў з выявай людзей працы - новы праект БЕЛТА.

Героямі праекта сталі 28 чалавек - па чатыры ад кожнай вобласці і Мінска. Настаўнікі, урачы, вадзіцелі, работнікі сельгаспрадпрыемстваў і прадстаўнікі іншых прафесій, якія штодзённай працай дэманструюць адданасць справе і роднай зямлі, цяпер будуць яшчэ і служыць прыкладам для ўсіх беларусаў.

Сярод іх - аператар машыннага даення ААТ "Пачапава" Брэсцкай вобласці Таццяна Мелюх, настаўнік фізікі і інфарматыкі СШ нумар 3 горада Бяроза Канстанцін Кавалевіч, прадзільшчык РУВГП "Аршанскі льнокамбінат" Ларыса Літвінава, кандытар ААТ "Гомельхлебпрам" Дзмітрый Анціпенка, шклавар ААТ "Завод "Оптык" Вітольд Ненартовіч, сацыяльны работнік Круглянскага раённага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Людміла Кавалёва, старшы ўчастковы інспектар Магілёўскага РАУС Васіль Лагуноўскі, фельчар гарадской станцыі хуткай медыцынскай дапамогі Мінска Ганна Доўнар.

Чакаецца, што плакаты будуць размешчаны на білбордах ва ўсіх рэгіёнах Беларусі.

Усю серыю можна паглядзець на сайце БЕЛТА http://www.belta.by/posters/.

Версія для друку
Навіны рубрыкі Грамадства
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Рукзак школьніка Вучнёўскія партфелі вырабляюцца з матэрыялаў кантрасных колераў. На пярэдніх, бакавых паверхнях і верхнім клапане павінны быць размешчаны святловяртальныя элементы.