Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
14 снежня 2017, 11:01

Лясгасы Беларусі падрыхтавалі каля 180 тыс. навагодніх дрэў

14 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Лясгасы Беларусі падрыхтавалі да свят каля 180 тыс. навагодніх дрэў, паведаміў 13 снежня на прэс-канферэнцыі начальнік упраўлення вытворчасці і рэалізацыі прадукцыі Міністэрства лясной гаспадаркі Аляксандр Сурта, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Падрыхтавана каля 180 тыс. навагодніх дрэў. Яны будуць рэалізоўвацца на ёлачных базарах пачынаючы з 22 снежня. Магчыма, у некаторых абласных цэнтрах рэалізацыя пачнецца і раней", - сказаў Аляксандр Сурта.

Што датычыцца рэалізацыі навагодніх дрэў арганізацыям і юрыдычным асобам, то яна пачалася ўжо. У цэлым у Беларусі будуць працаваць больш за 1,1 тыс. пляцовак па продажы елак і сосен арганізацыямі сістэмы Мінлясгаса. У Мінску і кожным з абласных цэнтраў іх будзе не менш як 20. Месцы размяшчэння ёлачных базараў ужо ўзгоднены. Неабходна ўлічваць, што дадатковыя пункты рэалізацыі дрэў таксама адкрыюць прыватныя кампаніі і індывідуальныя прадпрымальнікі.

Аляксандр Сурта растлумачыў, што пастаўка прадукцыі на гандлёвыя пляцоўкі будзе кантралявацца.

Цэны на навагоднія прыгажуні будуць крыху адрознівацца ў розных рэгіёнах Беларусі. На кошт паўплывае вышыня дрэў. Традыцыйна найбольш нізкімі цэны абяцаюць у лясніцтвах. Напрыклад, елкі да 1 м будуць каштаваць ад Br5. Прадстаўнік ведамства нагадаў, што самастойная нарыхтоўка грамадзянамі навагодніх дрэў немагчыма. Пры гэтым дазваляецца збіраць для асабістага карыстання толькі галіны хвойных на высечках, якія з'яўляюцца астаткамі.

У 2016 годзе ў Беларусі рэалізавана каля 140 тыс. навагодніх дрэў. Запатрабаванымі ў пакупнікоў таксама былі елкі ў кадках і навагоднія букеты з хвойных галін. У гэтым годзе іх рэалізацыю плануецца павялічыць. Аляксандр Сурта канстатаваў, што папулярнасць штучных навагодніх дрэў у насельніцтва застаецца высокай.

Нарыхтоўка навагодніх дрэў у Беларусі праводзіцца галоўным чынам на спецыялізаваных плантацыях, а таксама рознага віду высечках.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі