Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
03 студзеня 2018, 13:21

Ліцэнзаванне экскурсаводаў дасць магчымасць павысіць турыстычную прывабнасць Беларусі - Марзалюк

3 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Ліцэнзаванне экскурсаводаў дасць магчымасць павысіць турыстычную прывабнасць Беларусі. Такое меркаванне карэспандэнту БЕЛТА выказаў старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па адукацыі, культуры і навуцы Ігар Марзалюк.

Дэпутаты прапануюць прадумаць эфектыўныя механізмы кантролю за якасцю правядзення экскурсій. "Каб сфарміраваць пазітыўны імідж краіны ў турыстаў, нам неабходна ліцэнзаванне экскурсійнай дзейнасці і зацвярджэнне кананічных тэкстаў экскурсій", - перакананы Ігар Марзалюк. Ён звярнуў увагу, што пакуль у Беларусі праводзіць экскурсіі могуць і людзі, якія не маюць акрэдытацыі. Такое немагчыма сабе ўявіць у іншых краінах, напрыклад, у Польшчы, дзе нелегальным экскурсаводам пагражае штраф.

Расказваць турыстам пра Беларусь павінны прафесіяналы, якія будуць выкарыстоўваць пры гэтым ліцэнзаваныя матэрыялы. Гэта не значыць, што экскурсавод не зможа ўносіць нешта сваё. Размова ідзе аб тым, каб змест экскурсій быў вывераным з пункту гледжання навукі, гістарычнай праўды, растлумачыў парламентарый. У 2018 годзе дэпутаты плануюць прадоўжыць сумесна з зацікаўленымі ведамствамі работу над адпаведнымі змяненнямі ў заканадаўстве. "Трэба браць за аснову еўрапейскія стандарты і ствараць нармальную схему", - адзначыў Ігар Марзалюк.

Дэпутат расказаў пра іншыя планы профільнай камісіі. Так, парламентарыі разлічваюць вынесці на вясеннюю сесію папраўкі ў закон аб аўтарскім праве і сумежных правах, якія прадугледжваюць, у прыватнасці, увядзенне адкрытых ліцэнзій. Гэты законапраект актыўна абмяркоўваецца зацікаўленымі бакамі. Але самым галоўным дакументам стане Кодэкс аб адукацыі. Паводле слоў Ігара Марзалюка, калі новая рэдакцыя паступіць у парламент зімой, то ўжо вясной адбудуцца парламенцкія слуханні па прапанаваных папраўках.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі