Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
12 лістапада 2019, 10:01

Літоўскія ваенныя наведаюць 19-ю асобную механізаваную брыгаду УС Беларусі

12 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Інспекцыйная група Літвы 12-14 лістапада наведае 19-ю асобную механізаваную брыгаду Паўночна-Заходняга аператыўнага камандавання. Такая інфармацыя размешчана на сайце Мінабароны.

Інспекцыя праводзіцца ў адпаведнасці з палажэннямі Дамоўленасці аб дадатковых мерах даверу і бяспекі. "Мэтай наведвання з'яўляецца ацэнка інфармацыі адносна гэтай воінскай часці, якая была прадстаўлена Беларуссю дзяржавам - удзельніцам АБСЕ ў рамках Венскага дакумента 2011 года аб мерах умацавання даверу і бяспекі", - праінфармавалі ў Мінабароны.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі