Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
26 ліпеня 2016, 14:01

Лепшыя экспрэс-курсы для падрыхтоўкі ІТ-спецыялістаў выберуць у Беларусі

26 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Конкурс адукацыйных праектаў па паскоранай падрыхтоўцы ІТ-спецыялістаў пройдзе ў Беларусі, паведамілі БЕЛТА ў каардынацыйна-метадычным цэнтры навукова-тэхналагічнай асацыяцыі "Інфапарк".

Мэта конкурсу - выбраць лепшыя адукацыйныя курсы, якія дадуць магчымасць весці падрыхтоўку ІТ-спецыялістаў розных катэгорый у максімальна сціслыя тэрміны. Выпускнікі такіх курсаў павінны атрымаць за агавораны тэрмін неабходны аб'ём ведаў і навыкаў, якія дадуць магчымасць ім паспяхова здаць тэсты і прадэманстраваць новыя здольнасці на практыцы.

"Інфапарк" плануе правесці асобныя конкурсы па мноству дысцыплін, звязаных з падрыхтоўкай розных ІТ-спецыялістаў. Першым аб'яўляецца конкурс на стварэнне масавага навучальнага курса для пачаткоўцаў "Сайт сваімі рукамі з нуля". Падаць заяўку на гэты конкурс можна з 15 па 30 жніўня.

Курс павінен быць прызначаны для навучання за адзін тыдзень жадаючых любога ўзросту і з любой базавай адукацыяй уменню ствараць web-сайты, іх размяшчэнню ў інтэрнэце і адміністраванню. Кожнаму аўтару будзе прадастаўлена група слухачоў распрацаванага ім курса, адабраных выпадковым чынам з пула жадаючых. Пасля заканчэння курса яго выпускнікі павінны будуць прайсці тэсты і прадэманстраваць здольнасць ствараць web-сайты. Пераможцам будзе прызнаны аўтар курса, работы вучняў якога набяруць найбольшую сумарную колькасць балаў.

Пераможцы атрымаюць грашовыя прызы, дапамогу ў тыражаванні курса і кантракт на аўтарскі ганарар за кожнага студэнта, які будзе навучацца па гэтым курсе. Тым самым арганізатары конкурсу спадзяюцца знайсці і матываваць спецыялістаў, здольных распрацоўваць такія курсы на высокім узроўні.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі