Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
21 чэрвеня 2019, 17:10

Лаўрыновіч: мясцовым уладам неабходна інфармаваць жыхароў аб усіх этапах вырашэння іх праблем

21 чэрвеня, Шчучын /Кар. БЕЛТА/. Многія пытанні можна зняць, калі своечасова інфармаваць людзей аб усіх этапах вырашэння іх праблем. Такое меркаванне 21 чэрвеня журналістам выказаў памочнік Прэзідэнта - інспектар па Гродзенскай вобласці Іван Лаўрыновіч, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Сёння Іван Лаўрыновіч правёў прамую лінію і прыём грамадзян у Шчучынскім райвыканкаме. Жыхарку гарадскога пасёлка Астрына Шчучынскага раёна цікавіла, як будзе развівацца населены пункт. Ён нараўне з гарпасёлкам Радунь Воранаўскага раёна ўключаны ў комплексную праграму па добраўпарадкаванні і развіцці малых населеных пунктаў.

"На гэта запланаваны немалыя сродкі. Неабходна было падрыхтаваць праектна-каштарысную дакументацыю. Ужо ў бліжэйшы час пачнуцца работы па добраўпарадкаванні населенага пункта, рамонце сацыяльных аб'ектаў, мадэрнізацыі інжынерных сетак", - адзначыў Іван Лаўрыновіч. Ён звярнуў увагу мясцовых улад на тое, што такіх пытанняў не ўзнікла, калі б жыхароў інфармавалі аб тым, што зроблена, што плануецца зрабіць.

"Дыялог з людзьмі, справаздача аб праведзенай рабоце павінны быць пастаяннымі. Аб уладзе мяркуюць па канкрэтных справах і выніку", - заявіў Іван Лаўрыновіч. Ён таксама падкрэсліў, што розным галінам улады неабходна больш актыўна ўзаемадзейнічаць у вырашэнні пытанняў людзей, большага ён чакае тут ад дэпутатаў рознага ўзроўню. Яны павінны пашыраць інтарэсы выбаршчыкаў у розных структурах, садзейнічаць добраўпарадкаванню населеных пунктаў, іх развіццю ў плане стварэння новых прадпрыемстваў, рабочых месцаў.

У час прамой лініі і прыёму грамадзян традыцыйна ўзнімаліся пытанні, якія датычацца сістэмы ЖКГ, утрымання і рамонту дарог.

"У вырашэнні гэтых праблем на першае месца павінны выйсці пытанні якасці. Зрабіць усё неабходнае трэба так, каб закрыць праблемную сітуацыю на доўгі час і больш да яе не вяртацца", - сказаў Іван Лаўрыновіч.

Жыхарка Шчучына звярнулася на прыём з просьбай дапамагчы ў вырашэнні праблемы з падтапленнем двара. Канкрэтныя рэкамендацыі, прапановы па вырашэнні сітуацыі спецыялісты прадставяць з выездам на месца. З падобнай праблемай звярнуліся жыхаркі аднаго са шматкватэрных дамоў райцэнтра: у іх у двары збіраюцца лужы. Праект добраўпарадкавання будзе рыхтавацца, аднак камунальныя службы ў бліжэйшы час пастараюцца зрабіць усё магчымае для вырашэння сітуацыі.

Звярнуліся па дапамогу і балельшчыкі міні-футбольнага клуба "Лідсельмаш". Адзін з вядучых клубаў краіны аказаўся ў складаным фінансавым становішчы. Будучыня каманды, лічаць балельшчыкі, пад пагрозай. Іван Лаўрыновіч паабяцаў, што ўнікне ў сітуацыю, вывучыць меркаванне ўсіх зацікаўленых бакоў.

Шэраг пытанняў, якія паступілі ў час прыёму і прамой лініі, узяты на кантроль. Некаторыя з праблем разгледзяць спецыялісты з выездам на месца.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі