Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
29 жніўня 2016, 15:19

Кваліфікацыя педагога можа павысіць яго заработак ад дадатковых паслуг - Качанава

29 жніўня, Віцебск /Кацярына Князева - БЕЛТА/. Адным з механізмаў матэрыяльнага заахвочвання настаўнікаў можа стаць павышэнне аплаты дадатковых паслуг за кошт уліку кваліфікацыйнай катэгорыі педагога. Аб гэтым паведаміла сёння журналістам намеснік прэм'ер-міністра Наталля Качанава перад пачаткам жнівеньскай канферэнцыі педагагічных работнікаў "Адукацыя Віцебшчыны: даступнасць, якасць, эфектыўнасць", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Матэрыяльнае і маральнае стымуляванне нашых педагагічных кадраў - такая задача была пастаўлена кіраўніком дзяржавы на адным з дакладаў па пытаннях развіцця і ўдасканалення сістэмы адукацыі. Вызначаны тэрмін да 1 верасня, каб унесці прапановы. Па адной з іх падрыхтавана пастанова ўрада. Кваліфікацыйная катэгорыя педагогаў, якія аказваюць дадатковыя паслугі, будзе ўлічвацца пры іх аплаце. Думаю, гэта будзе пэўным стымулам для педагогаў у дадатковай адукацыі", - растлумачыла віцэ-прэм'ер.

Што датычыцца іншых матэрыяльных стымулаў, а таксама таго, за кошт якіх крыніц і напрамкаў яны будуць рэалізаваны, то цяпер, паводле слоў Наталлі Качанавай, гэтыя пытанні разглядаюцца ва ўрадзе, і ў бліжэйшы час прапановы будуць прадстаўлены кіраўніку дзяржавы.

"Да сістэмы адукацыі заўсёды была пільная ўвага з боку кіраўніцтва краіны. Зробленыя за апошні час захады даюць пэўныя вынікі. Аб гэтым гавораць і педагогі, і бацькі, і вучні. Размова аб развіцці профільнай адукацыі, будаўніцтве новых дашкольных устаноў і інш. Але перш за ўсё гэта распрацоўка новых праграм і падручнікаў", - падкрэсліла віцэ-прэм'ер.

У абласной жнівеньскай канферэнцыі педагагічных работнікаў прымаюць удзел Наталля Качанава, намеснік міністра адукацыі Раіса Сідарэнка, старшыня абласнога Савета дэпутатаў Уладзімір Цярэнцьеў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі