Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
19 ліпеня 2018, 17:30

Культуралагічныя і лінгвістычныя экспертызы пачалі праводзіць у ДКСЭ

19 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Культуралагічныя і лінгвістычныя экспертызы пачалі праводзіць у Дзяржаўным камітэце судовых экспертыз (ДКСЭ), паведаміла БЕЛТА афіцыйны прадстаўнік ДКСЭ Ганна Жданава.

Судовая лінгвістычная экспертыза можа быць назначана па розных катэгорыях спраў, пры разглядзе якіх патрабуецца тлумачэнне тэксту. Эксперты будуць адказваць на пытанне, якое датычыцца ўстанаўлення сэнсавага зместу тэксту. Культуралагічная экспертыза прызначана вырашаць пытанні, ці належаць прадстаўленыя аб'екты да парнаграфічных матэрыялаў і (або) прадметаў парнаграфічнага характару.

Цяпер у ДКСЭ праводзіцца больш за 160 відаў (падвідаў) экспертыз і даследаванняў. Перад экспертамі стаіць задача ўкараняць у практыку найноўшыя навуковыя распрацоўкі і сучасныя методыкі, якія садзейнічаюць удасканаленню экспертнай дзейнасці. За час існавання Дзяржкамітэта кардынальна перааснашчаны экспертныя падраздзяленні, якія спецыялізуюцца на вытворчасці высокатэхналагічных экспертыз.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі