Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
19 верасня 2017, 15:44

Корпус рэактара на другім энергаблоку БелАЭС пачнуць манціраваць восенню

19 верасня, Вена /Кар. БЕЛТА/. Корпус рэактара на другім энергаблоку Беларускай АЭС пачнуць манціраваць восенню бягучага года, паведаміў журналістам намеснік міністра энергетыкі Беларусі Міхаіл Міхадзюк на палях 61-й сесіі Генеральнай канферэнцыі МАГАТЭ, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Корпус рэактара для другога энергаблока знаходзіцца ў дарозе, яго транспартуюць з завода-вытворцы ў Расіі. Ён павінен прыбыць на пляцоўку будаўніцтва ў Астравец у верасні - пачатку кастрычніка. Восенню пачнём яго мантаж", - адзначыў Міхаіл Міхадзюк. Ён уяўляе сабой вертыкальны цыліндрычны корпус з эліптычным днішчам, унутры якога размяшчаецца актыўная зона і ўнутрыкорпусныя ўстройствы. Зверху герметычна закрыты.

На першым энергаблоку корпус рэактара і ўсе чатыры парагенератары ўжо зманціраваны. Завяршылася зварка галоўнага цыркуляцыйнага трубаправода першага энергаблока.

Паводле ацэнкі намесніка міністра, будаўнічыя работы на першым і другім энергаблоках завершаны прыблізна на 70 працэнтаў. "Цяпер мы ў фазе актыўнага мантажу абсталявання. Практычна поўнасцю ўжо зманціравана абсталяванне па выдачы электрычнай магутнасці з АЭС, вядуцца пусканаладачныя работы", - праінфармаваў ён.

Паводле слоў Міхаіла Міхадзюка, усе работы на пляцоўцы ідуць у графіку, каб запусціць першы энергаблок у канцы 2019 года, другі - у 2020 годзе.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі