Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
23 жніўня 2017, 14:26

Корпус рэактара для другога энергаблока даставяць на БелАЭС у верасні

23 жніўня, Астравец /Кар. БЕЛТА/. Корпус рэактара для другога энергаблока даставяць з Расіі на Беларускую АЭС у верасні, паведаміў сёння журналістам намеснік міністра энергетыкі Міхаіл Міхадзюк, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У гэтым годзе восенню мы павінны пачаць мантаж абсталявання рэактарнай устаноўкі на другім энергаблоку. Корпус рэактара павінен прыбыць у верасні, да канца бягучага года пачнём яго мантаж", - расказаў Міхаіл Міхадзюк.

На першым энергаблоку корпус рэактара і ўсе чатыры парагенератары ўжо зманціраваны. Завяршылася зварка галоўнага цыркуляцыйнага трубаправода першага энергаблока - гэта ключавая падзея для падрыхтоўкі да запуску першага блока.

Паводле слоў Міхаіла Міхадзюка, усе кантракты на пастаўку асноўнага абсталявання падпісаны, значная частка ўжо адпраўлена расійскімі заводамі-вытворцамі ў Астравец. "Абсталяванне для АЭС праходзіць шматступеньчаты кантроль якасці на ўсіх этапах вытворчасці і непасрэдна пры паступленні на пляцоўку станцыі", - падкрэсліў намеснік міністра.

Сёння Астравецкі раён наведваюць удзельнікі прэс-туру "Узаемадзеянне Беларусі і Расіі ў сферы ядзернай энергетыкі", які праходзіць у Беларусі 23-24 жніўня. Прадстаўнікі СМІ вывучаць работу інфармацыйнага цэнтра АЭС, азнаёмяцца з будаўніцтвам горада энергетыкаў, сустрэнуцца з байцамі зводнага беларуска-расійскага студэнцкага будатрада, а таксама пабываюць на аб'ектах БелАЭС. Арганізатарамі прэс-туру выступаюць Пастаянны камітэт Саюзнай дзяржавы і Нацыянальны прэс-цэнтр Беларусі.

Беларуская АЭС будуецца па тыпавым расійскім праекце АЭС-2006 новага пакалення "3+" паблізу Астраўца (Гродзенская вобласць). Першы энергаблок плануецца ўвесці ў эксплуатацыю ў 2019 годзе, другі - у 2020-м.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі