Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
26 ліпеня 2017, 18:03

Колькасць злачынстваў у Беларусі за І паўгоддзе скарацілася на 7,5 працэнта

26 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Колькасць злачынстваў у Беларусі за І паўгоддзе скарацілася на 7,5 працэнта. Такая інфармацыя размешчана на сайце Генеральнай пракуратуры па выніках пасяджэння калегіі, на якім разгледжаны вынікі работы органаў пракуратуры за першае паўгоддзе 2017 года, паведамляе БЕЛТА.

На пасяджэнні было адзначана, што праведзеная органамі пракуратуры работа садзейнічала стабілізацыі крымінагеннай абстаноўкі ў рэспубліцы. Агульная колькасць зарэгістраваных злачынстваў скарацілася на 7,5 працэнта, зменшылася колькасць асабліва цяжкіх злачынстваў, у тым ліку забойстваў. Знізілася агульная колькасць зарэгістраваных злачынстваў, учыненых непаўналетнімі.

Актывізавалася работа па выяўленні карупцыйных злачынстваў. За названы перыяд такіх улічана на 29 працэнтаў больш, чым за аналагічны перыяд мінулага года.

Па-ранейшаму застаецца актуальнай дзейнасць органаў пракуратуры, накіраваная на зніжэнне ўзроўню пратэрмінаванай знешняй дэбіторскай запазычанасці.

Вынікі работы органаў пракуратуры сведчаць аб тым, што ў цэлым пракуроры забяспечылі нагляд за ўсебаковасцю, паўнатой і аб'ектыўнасцю даследавання акалічнасцей злачынстваў, што ўчыняюцца, законнасцю пры разглядзе заяў і паведамленняў аб злачынствах, расследавання крымінальных спраў. Разам з тым назіраецца зніжэнне ўзроўню кампенсацыі ўрону па крымінальных справах.

Па выніках пасяджэння калегіяй прыняты рашэнні, накіраваныя на выкананне даручэнняў кіраўніка дзяржавы, далейшае процідзеянне злачыннасці і карупцыі, умацаванне законнасці і правапарадку.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі