Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
20 жніўня 2018, 19:20

Колькасць выдадзеных на беларускай мове кніг у I паўгоддзі павялічылася на 15 працэнтаў

20 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Колькасць кніг, выдадзеных на беларускай мове ў першым паўгоддзі бягучага года, павялічылася на 15 працэнтаў у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года. Аб гэтым паведаміла начальнік упраўлення выдавецкай і паліграфічнай дзейнасці Міністэрства інфармацыі Алена Паўлава сёння на прэс-канферэнцыі ў Мінску, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"За першае паўгоддзе бягучага года на беларускай мове выдадзены 643 кнігі і брашуры агульным тыражом 2 млн 123 тыс. экзэмпляраў. У параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года іх колькасць павялічылася адпаведна на 15 працэнтаў і 2,6 працэнта. Кнігі на беларускай мове ў агульным аб'ёме займаюць 13,7 працэнта па найменнях і 18,2 працэнта па тыражы. Такім чынам, амаль кожная пятая кніга выдаецца ў нас на беларускай мове", - канстатавала Алена Паўлава.

Усяго за студзень-чэрвень выдадзена прыкладна 4,7 тыс. кніг агульным тыражом 11 млн 700 тыс. экзэмпляраў. У параўнанні з першым паўгоддзем мінулага года гэтыя лічбы таксама павялічыліся: колькасць назваў - на 4,4 працэнта, тыраж - на 17,6 працэнта.

Алена Паўлава адзначыла і якасць кніг беларускіх выдаўцоў. На яе думку, Беларусь зрабіла фурор на XV Міжнародным конкурсе "Мастацтва кнігі" дзяржаў - удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў у Душанбэ. "Было прадстаўлена 107 выданняў з 6 краін: Беларусь, Казахстан, Таджыкістан, Кыргызстан, Расія і Туркменістан. Беларусь заваявала 17 дыпломаў, у тым ліку Гран-пры за кнігу "Янка Купала. А хто там ідзе? На мовах свету", - сказала начальнік упраўлення.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі