Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

Колькасць нарказлачынстваў у Беларусі ў студзені-верасні скарацілася на 16,2 працэнта

Грамадства 19.10.2017 | 12:00

19 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Колькасць нарказлачынстваў у Беларусі ў студзені-верасні скарацілася на 16,2 працэнта. Аб гэтым паведаміў намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення па наркакантролі і процідзеянні гандлю людзьмі крымінальнай міліцыі МУС Беларусі Андрэй Саладоўнікаў у час прамой тэлефоннай лініі газеты "7 дней" у прэс-цэнтры БЕЛТА.

"Аналіз вынікаў работы падраздзяленняў па наркакантролі рэспублікі ў студзені-верасні 2017 года сведчыць аб устойлівай тэндэнцыі зніжэння ўзроўню нарказлачыннасці ў краіне - на 16,2 працэнта ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года, - адзначыў Андрэй Саладоўнікаў. - Органамі ўнутраных спраў выяўлена больш за 4,2 тыс. нарказлачынстваў, з іх звыш 2 тыс. звязана са збытам. Спынена 38 каналаў паступлення наркатычных рэчываў на тэрыторыю Беларусі або іх транзітнага перамяшчэння".

Усяго ў рамках узбуджаных крымінальных спраў за дзевяць месяцаў з незаконнага абароту канфіскавана больш як 360 кг наркатычных сродкаў і 23 кг псіхатропных рэчываў. Спынена дзейнасць трох падпольных наркалабараторый, выяўлена 28 памяшканняў, спецыяльна прыстасаваных і абсталяваных для вырошчвання нарказмяшчальных раслін.

На думку эксперта, важным вынікам дакладна арганізаванай работы па прафілактыцы і недапушчэнні распаўсюджвання наркаманіі на тэрыторыі Беларусі з'яўляецца значнае скарачэнне выпадкаў перадазіровак са смяротным канцом. "У 2014 годзе ў нас было дастаткова перадазіровак са смяротным канцом, а таксама назіраўся рост уцягнення непаўналетніх. У гэтым годзе ў Беларусі такіх выпадкаў менш за два дзясяткі і ніводнага факта смерці з прычыны перадазіроўкі сярод падлеткаў з 2015 года", - канстатаваў ён. У суседніх краінах, а таксама ў Еўрасаюзе сітуацыя значна больш складаная. Напрыклад, у Эстоніі колькасць перадазіровак са смяротным канцом дасягае 118-119 на 1 млн насельніцтва.

Андрэй Саладоўнікаў нагадаў, што ў Беларусі дэкрэтам нумар 6 забаронены любыя наркотыкі. "Калі ў Казахстане такі дэкрэт толькі рыхтуецца, то ў нас гэта даўно зроблена. І гэта працуе. Вядома, гаварыць аб тым, што мы перамаглі наркаманію, нельга, але мы зрабілі значны крок да гэтага", - перакананы намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення па наркакантролі і процідзеянні гандлю людзьмі крымінальнай міліцыі МУС Беларусі.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Грамадства
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Дэкрэт "Аб развіцці прадпрымальніцтва" Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 23 лістапада падпісаў дэкрэт №7 "Аб развіцці прадпрымальніцтва", які з'яўляецца ключавым дакументам з пакета нарматыўных прававых актаў па паляпшэнні бізнес-клімату ў краіне.