Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
27 ліпеня 2016, 17:29

Колькасць мінчан з пачатку года вырасла на 4,4 тыс. чалавек

27 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Колькасць насельніцтва Мінска па стане на 1 ліпеня бягучага года склала 1 964,2 тыс. чалавек і павялічылася за шэсць месяцаў на 4,4 тыс. чалавек. Такая інфармацыя размешчана на сайце галоўнага статыстычнага ўпраўлення Мінска, паведамляе БЕЛТА.

У студзені-чэрвені ў сталіцы нарадзіліся 10 904 дзіцяці, што на 16 дзяцей больш у параўнанні з аналагічным мінулагоднім перыядам.

Колькасць памерлых знізілася за гэты перыяд на 34 чалавекі (на 0,4 працэнта) і склала 8 758 чалавек.

У студзені-чэрвені ў Мінску захаваўся натуральны прырост, які склаў 2 146 чалавек, што на 50 больш (на 2,4 працэнта), чым у студзені-чэрвені 2015 года.

У першыя шэсць месяцаў у сталіцы зарэгістравана 6 191 шлюбны саюз, афіцыйна скасавалі шлюб 3 779 сем'яў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі