Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
25 чэрвеня 2018, 14:04

Колькасць датчыкаў кантролю скорасці на МКАД можа быць павялічана

25 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Колькасць датчыкаў кантролю скорасці на Мінскай кальцавой аўтамабільнай дарозе (МКАД) можа быць павялічана. Аб гэтым паведаміў начальнік упраўлення ДАІ ГУУС Мінгарвыканкама Вадзім Гаркун сёння ў прэс-цэнтры БЕЛТА.

"Устаноўлена 11 стацыянарных датчыкаў скорасці, што палепшыла сітуацыю. Калі будзе неабходнасць, разгледзім пытанне аб магчымым павелічэнні датчыкаў кантролю скорасці на Мінскай кальцавой аўтамабільнай дарозе, якія цалкам выключаць сэнс выхаду за дапушчальныя параметры скорасці патоку", - сказаў Вадзім Гаркун.

Адказваючы на пытанне аб мэтазгоднасці абмежавання руху да 90 км/гадз на ўсіх палосах МКАД, ён адзначыў, што асноўную праблему стварае невялікая частка вадзіцеляў, якія дапускаюць перавышэнне скорасці аўтамабіля над скорасцю патоку, што прыводзіць да павелічэння колькасці небяспечных манеўраў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі