Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
11 лістапада 2019, 12:29

Кнігавыдаўцы Беларусі і Мальты зацікаўлены ў стварэнні сумесных праектаў

11 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Рабочая сустрэча беларускіх кнігавыдаўцоў са старшым менеджарам Нацыянальнага кніжнага савета Мальты Сімонай Касана адбылася на палях Мальтыйскага міжнароднага кніжнага фестывалю. Такая інфармацыя размешчана на сайце Міністэрства інфармацыі, паведамляе БЕЛТА.

"У час сустрэчы былі абмеркаваны пытанні ўзаемных перакладаў, стварэння сумесных выдавецкіх праектаў. Вялікую цікавасць у мальтыйскага боку выклікала запрашэнне на Мінскую міжнародную кніжную выстаўку-кірмаш, а таксама міжнародны сімпозіум літаратараў "Пісьменнік і час". У якасці кандыдатуры ўдзельніка мерапрыемстваў Сімона Касана прапанавала пераможцу Нацыянальнай літаратурнай прэміі Мальты Ларан Велу", - расказалі ў ведамстве.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі