Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
08 студзеня 2018, 18:54

Кліматычная зіма ў Беларусі пачнецца ў студзені

8 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кліматычная зіма ў Беларусі пачнецца ў студзені, паведаміла на прэс-канферэнцыі начальнік аддзела клімату службы навукова-метадычнага забеспячэння гідраметэаралагічных назіранняў і фондаў даных Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды Алена Камароўская, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"2017 год завяршыўся анамальна цёплым снежнем. Сярэднямесячная тэмпература склала плюс 0,6 градуса - гэта вышэй за кліматычную норму на 3,9 градуса. Такім цёплым снежань бывае прыкладна раз у 15 гадоў. Кліматычная зіма 2017/2018 гадоў у Беларусі пачнецца толькі ў студзені", - сказала Алена Камароўская.

На бягучым тыдні ў краіне будзе пераважна антыцыкланальны характар надвор'я. Тэмпературны фон панізіцца, выгляне сонца, будзе ў асноўным без ападкаў і да 9 градусаў марозу. У аўторак, 9 студзеня, умовы надвор'я будзе ў асноўным вызначаць вобласць павышанага атмасфернага ціску, таму будзе пераважна без ападкаў. Толькі па паўночным усходзе краіны, дзе праявіцца ўплыў малаактыўнага франтальнага раздзелу, пройдзе невялікі мокры снег. Уначы і раніцай месцамі чакаецца туман. Па паўночным усходзе на асобных участках дарог магчыма галалёдзіца. Тэмпература паветра да раніцы панізіцца да 3-9 градусаў марозу, удзень будзе ад мінус 3 да плюс 2.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі