Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
16 студзеня 2017, 16:15

Класіфікатар спецыяльнасцей у Беларусі істотна рэфармуюць

16 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Класіфікатар спецыяльнасцей у Беларусі істотна рэфармуюць, паведаміў у інтэрв'ю "Настаўніцкай газеце" начальнік упраўлення вышэйшай адукацыі Міністэрства адукацыі Сяргей Каспяровіч, паведамляе БЕЛТА.

Спецыяліст расказаў, што адначасова з новай рэдакцыяй Кодэкса аб адукацыі фактычна завершана распрацоўка новага Агульнадзяржаўнага класіфікатара "Спецыяльнасці і кваліфікацыі". "У новым класіфікатары будуць рэалізаваны зусім новыя падыходы, якія істотна адрозніваюцца ад папярэдніх. У прыватнасці, спецыяльнасці будуць гарманізаваны з відамі эканамічнай дзейнасці, афіцыйна зацверджанымі ў нашай краіне, а таксама з Міжнароднай стандартнай класіфікацыяй адукацыі", - праінфармаваў Сяргей Каспяровіч.

"Важнай асаблівасцю новага класіфікатара з'яўляецца тое, што будуць поўнасцю выключаны раней існуючыя спецыялізацыі, а таксама напрамкі спецыяльнасцей. Цяпер у адпаведнасці з новым класіфікатарам будзе адна базавая класіфікацыйнай адзінка - спецыяльнасць", - растлумачыў прадстаўнік Мінадукацыі.

Прадугледжваецца, што ўніверсітэты, ажыццяўляючы падрыхтоўку па той ці іншай спецыяльнасці, змогуць фарміраваць сваю прафілізацыю з улікам патрэбнасцей рынку працы, моладзі і сваіх рэсурсаў у памеры да 50-60 працэнтаў вучэбнага часу ў бакалаўрыяце і да 70 працэнтаў - у магістратуры. "У рамках гэтага часавага рэсурсу ўніверсітэт сам напаўняе прафілізацыю з улікам патрэбнасцей заказчыкаў кадраў, узгадняючы з імі той ці іншы напрамак", - дадаў спецыяліст.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі