Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
18 кастрычніка 2018, 12:04

Кітаю цікавы беларускі вопыт сацыяльнай абароны дзяцей

18 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і КНР зацікаўлены ў абмене вопытам у сферы сацыяльнага ўпарадкавання. Кітай, у прыватнасці, хацеў бы вывучыць беларускую практыку сацыяльнай абароны дзяцей. Аб гэтым ішла размова сёння на сустрэчы намесніка старшыні Палаты прадстаўнікоў Баляслава Пірштука з парламенцкай дэлегацыяй КНР на чале з намеснікам старшыні камітэта па сацыяльным будаўніцтве Усекітайскага сходу народных прадстаўнікоў КНР Жэнь Сяньлянам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Баляслаў Пірштук звярнуў увагу, што беларускія і кітайскія ўлады галоўнай задачай бачаць рост дабрабыту насельніцтва сваіх краін. Для Беларусі, паводле яго слоў, у сувязі з гэтым важна вывучаць кітайскі вопыт, супрацоўнічаць з КНР у розных сферах, каб сумесна пашыраць узаемавыгадныя інтарэсы. "Вельмі цікава азнаёміцца з кітайскім вопытам у сацыяльна-гуманітарных галінах", - сказаў віцэ-спікер. Беларускі бок зацікаўлены знайсці новыя кропкі ўзаемадзеяння з Кітаем, у тым ліку ў сацыяльнай сферы.

Намеснік старшыні Палаты прадстаўнікоў выказаў надзею, што кітайскія парламентарыі, якія ў час візіту ў Беларусь наведаюць сацыяльныя ўстановы, таксама змогуць атрымаць карысную інфармацыю аб напрацоўках у гэтай галіне.

Жэнь Сяньлян у сваю чаргу выказаў зацікаўленасць у вывучэнні беларускага вопыту ў экалогіі, сферы сацыяльнага будаўніцтва, у тым ліку ў пытаннях працаўладкавання, сацабароны непаўналетніх.

 

Дэлегацыя прыбыла ў Беларусь 17 кастрычніка. Візіт прадоўжыцца па 21 кастрычніка. Плануецца, што кітайскія парламентарыі наведаюць Кітайска-беларускі індустрыяльны парк "Вялікі камень", ААТ "Купалінка" ў Салігорску, азнаёмяцца з беларускім вопытам у сферах сацабслугоўвання, адукацыі і аховы здароўя.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі