Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
18 студзеня 2017, 15:26

Кірмаш "Рыба Беларусі" пройдзе ў Мінску 21-22 студзеня

18 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Спецыялізаваны кірмаш "Рыба Беларусі" пройдзе 21-22 студзеня ў Маскоўскім раёне сталіцы, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў галоўным упраўленні спажывецкага рынку Мінгарвыканкама.

Кірмаш разгорнецца на пляцоўцы, размешчанай на пр. Газеты "Праўда", 40. Гандаль будзе ісці з 10.00 да 17.00. Рыбгасы рэспублікі прадставяць па даступных цэнах вялікі асартымент сажалкавай і азёрна-рачной рыбы (карп, таўсталобік, амур, карась, асятровыя) і прадукцыі яе перапрацоўкі (марожаныя паўфабрыкаты, вэнджана-вяленая рыбная прадукцыя, рыбныя кансервы).

Спецыялізаваныя рыбныя кірмашы прадоўжацца ў Мінску ў студзені-лютым, праінфармавалі ў ГУСР.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі